Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Скрыгалава. З 5 кастрычніка 1926 года ў Слабадскім раёне, з 4 жніўня 1927 года — у Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Мазырскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1974 годзе ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены вёскі Белая і Надаткі[1]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Скрыгалаў.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1533 чалавекі[2], з іх 93,7 % — беларусы, 3,6 % — рускія[3].
Зноскі
↑Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. і 26 верасня 1974 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1974, № 34.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.