Раўкуцевічы
(Пасля перасылкі з Вёска Раўкуцевічы, Рагаўскі сельсавет)
Вёска
Раўкуцевічы
| ||||||||||||||||||||
Раўку́цевічы[1] (трансліт.: Raŭkucievičy, руск.: Равкутевичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва Раўкуцевічы (раней "Раўкуццевічы") ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя Raukutis.
У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. засведчаныя "Богдан Ровкутевичъ" (у Ковенскім павеце), "Юхно Ровкутевичъ" (у воласці Бяржаны Жамойцкай зямлі).
У тым жа Перапісе, сярод васілішскіх баяраў засведчаная "Ровъкаловая вдова", г.зн. удава нябожчыка з імем Роўкал, адкуль імя Raukalas з тым жа коранем Rauk-.
Побач з Раўкуцевічамі - Даўбарова, Шаршуны, Кукелеўшчына, таксама ўтвораныя ад балцка-літоўскіх імёнаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раўкуцевічы