Рагава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Рагава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Рагава на карце Беларусі ±
Рагава (Беларусь)
Рагава
Рагава (Мінская вобласць)
Рагава

Рагава́[1] (трансліт.: Rahava, руск.: Рогова) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або "рог" уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскі.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 г.[3]

Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап'ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.

Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме - сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: "Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г."; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: "Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича"; Евангелле ў 1/4 л. - таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, - "дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.".

Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і Камкі[4].

У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: "Во владение церкви - 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей - 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам".

Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.

Да 28 мая 2013 году вёска з'яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсавету[5].

Ваеннае пахаванне ў в. Рагава

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012 год — 59 чалавек[3].
  • 2010 год — 71 чалавек
  • 1999 год — 55 чалавек
  • 1864 год — 9 чалавек[6].

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Рагава на карце 1908/1928 г. з указаннем месцазнаходжання колішняй царквы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ро́гава (за Ро́гавай)
  2. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии
  3. 3,0 3,1 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012.
  4. Расписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. №14 1876)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  6. 6,0 6,1 6,2 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich - Том IX - старонка 671
  7. Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]