Грыні
Вёска
Грыні
| ||||||||||||||||||||||||
Грыні́[2] (трансліт.: Hryni, руск.: Грини) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1858 годзе вёска маёнтка Новы Двор, 37 мужчын, уласнасць Валадковіча, у Вілейскім павеце. У 1870 годзе размяшчалася ў Галавачоўскай сельскай абшчыне. У 1897 годзе вёска (20 двароў, 152 жыхары) і сядзіба (двор, 6 жыхароў), у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета. У 1917 годзе ў Грынях было 38 двароў, пражывала 209 чалавек. З лютага па снежань 1918 гады вёска акупавана войскам кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года па ліпень 1920 года — войскам Польшчы. З 1919 года ў складзе БССР. У 1921 годзе ў вёсцы было 38 двароў, 209 жыхароў. У 1923 годзе пачала дзейнічаць школа. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Навадворскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе 41 двор, 234 жыхара. З 13 чэрвеня 1929 года ў складзе Рагаўскога сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да пачатка ліпеня 1944 года акупавана войскам Нямеччыны. У баях загінулі 9 жыхароў. Акупанты спалілі 16 двароў, 13 жыхароў было забіта, 1 вывезены на прымусовыя працы ў Германіі. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Мінскага раёна. У 1997 годзе ў Грынях было 30 гаспадарак, 77 жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Рагаўскі» з цэнтрам у вёсцы Рагава[3]. Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у вёсцы пражывала 45 чалавек[4]. Да чэрвеня 2013 г. вёска размяшчалася ў Рагаўскім сельсавеце, пасля чаго сельсавет быў пераназваны ў Шаршунскі.
Зноскі
- ↑ http://foto-planeta.com/np/176405/grini.html
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн. 3 / Рэдкал.: Т.У.Бялова і інш. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2012. — С. 380. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- ↑ звесткі перапісу
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыні