Шаршуны (аграгарадок)
Аграгарадок
Шаршуны
| ||||||||||||||||||||
Шаршу́ны[1] (трансліт.: Šaršuny, руск.: Шершуны) — аграгарадок (да 2014 г. пасёлак[2]) у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Шаршуны паходзіць ад прозвішча Шаршун (значэнне асновы — «шэршань»)[3]. М. Бірыла, прозвішчы Шаршун, Шэршун, Шаршуновіч тлумачыць ад украінскага шершун «шэршань»[4].
Ёсць літоўскае прозвішча Šaršūnas, якое выводзяць ад Šaršas, Šaršys[5].
Прыкметныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]За вёскай Шаршуны, калі ехаць на Даўбарова, —добраўпарадкаваныя крыніцы, з якіх плыні злева цякуць у раку Удру. Цераз раку, на яе левым беразе — вёска Курганы, названая так ад наяўнасці курганоў.
За некалькі кіламетраў ад Шаршунаў ва ўсходні бок — балцкае гарадзішча ля вёскі Дворышча.
Царква
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе пачалося будаўніцтва храмавага комплексу св. Іаана Прадцечы на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева.[6]
3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.[7]
- Кантора
- Школа
- Крама
- Школа
- Клуб
- Былая амбулаторыя
- Новая царква
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Шаршуны́
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 13 февраля 2014 г. № 371 Об отнесении сельского населенного пункта к агрогородку(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 28 лютага 2018.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 410.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 469.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 892.
- ↑ Миллиардер Гуцериев построит под Минском храмовый комплекс Архівавана 6 ліпеня 2018.
- ↑ МІТРАПАЛІТ ПАВЕЛ ЗДЗЕЙСНІЎ ЗАКЛАДКУ ПАМЯТНАЙ ГРАМАТЫ Ў ПАДМУРАК БУДУЕМАГА ХРАМА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ Ў АГРАГАРАДКУ ШАРШУНЫ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаршуны (аграгарадок)
