Тапілішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Тапілішкі)
Аграгарадок
Тапілішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 798 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231530
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258835081
Тапілішкі на карце Беларусі ±
Тапілішкі (Беларусь)
Тапілішкі
Тапілішкі (Гродзенская вобласць)
Тапілішкі

Тапі́лішкі[1] (трансліт.: Tapiliški, руск.: Топилишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета. Да 2002 года Тапілішкі ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсавета[2].

Знаходзіцца за 4 кіламетры на поўнач ад Шчучына і за 65 кіламетраў ад Гродна.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Аснова Tap- вядомая ў прускіх двухасноўных імёнах Na-tappe, San-tape, у літоўскім імені No-tapas, таксама ў літоўскіх аднаасноўных Taputys, Tapinas. Ад імя тыпу Tapila тапонім Тапілішкі, так жа сама як ад Vainila тапонім Вайнілаўцы, таксама ў Шчучынскім раёне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1865 г. вёска (68 рэвізскіх душ, Шчучынскай воласці Лідскага павета, валоданне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 г. — 123 жыхары; у 1905 г. — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка. 3 1921 г. у Шчучынскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. вёска (30 двароў, 196 жыхароў) і леснічоўка (9 жыхароў). З 20.9.1944 г. у Гродзенскай вобласці. У 1940 г. вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая леснічоўка — 11 жыхароў. 1950 г. ў вёску сселены жыхары хутара Баранаўшчына (у 1940 г. былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 279 двароў, 858 жыхароў (2001)
  • 281 двор, 876 жыхароў (2002)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Магазін
  • Лазня
  • Птушкарэпрадуктар

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Тапілішкаўскія валуны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тапілі́шкі
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]