Урэчча (Вілейскі раён)
Вёска
Урэчча
| ||||||||||||||||||||
Урэ́чча[1] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1473 год — уласнасць Юрыя Андрэевіча Саковіча. 1505 год — уласнасць Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, якую ён купіў ў Войцеха і Яна Юр'евічаў Саковічаў (Насілоўскіх), стрыечных братоў жонкі Альжбеты Багданаўны Саковіч. 1514 год — Урэцкі востраў у Маркаўскай воласці, у якім вялікі князь падараваў баярыну маркаўскаму Вачку Багдановічу і брату яго Кандрату пустку Матычэўшчыны. 1558 год — сяло "Уречаны", у Маркаўскай дзяржаве. 1579 год — у Ашмянскім павеце, уласнасць князя Пятра Стафанавіча Збаражскага, якую ён прадаў сваёй мачасе - Настассі Міхайлаўне, князёўне Мсціслаўскай, а тая, у сваю чаргу, запісала іх мужу - Стафану Карыбутавічу Збаражскаму; уваходзілі ў склад маёнтка Рабунь. 1694 год — сяло ў Маркаўскім старостве, каралеўская ўласнасць; у часовым утрыманні Соф'і Бясецкай. 1703 год — каралеўскае сяло, некалі аддзеленае ад Маркаўскага староства; уласнасць Станіслава Міхала Амбражэвіча. 1800 год — вёска пры фальварку Касічы, сумеснае ўладанне старосты Вікенція Валодзькі і ваколічнай шляхты; 21 двор, 128 жыхароў. 1938 год — вёска, у Каловіцкай вясковай гміне, 76 двароў, 363 жыхары. 2003 год — вёска, у Нарачанскім сельсавеце, 49 двароў, 66 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Ахрэм (1914—2010) — беларускі савецкі хімік-біяарганік. Акадэмік АН БССР.[2]
- Анатоль Іванавіч Капцюг (нар. 1952) — беларускі архітэктар, мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Урэчча (Вілейскі раён)