Відошын
Вёска
Відошын
|
Відо́шын[1] (трансліт.: Vidošyn, руск.: Видошин) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвоненскага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 232 км ад Гомелю.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаюцца 2 кароткія вуліцы і завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснавана ў канцы XIX стагоддзя як сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1930-х гадах у вёску пераселены жыхары з найблізкіх сяліб, і ў выніку сфарміравалася новая вуліца. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса "Чырвоны Бор" (цэнтр - вёска Семенча). Дзейнічае клуб.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год - 66 гаспадарак, 151 жыхар.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1917 год - 60 жыхароў.
- 1921 год - 12 двароў.
- 1959 год - 241 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год - 66 гаспадарак, 151 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Відо́шына, н.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх