Вікенцій Леапольд Сляндзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікенцій Сляндзінскі)
Вікенцій Леапольд Сляндзінскі
Wincenty Leopold Sleńdziński
Фатаграфія
фота з Галерэі імя Сляндзінскіх у Беластоку
Імя пры нараджэнні Вікенцій Аляксандравiч Сляндзінскі
Дата нараджэння 2 (14) студзеня 1838
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (19) жніўня 1909 (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Аляксандр Язэп Сляндзінскі
Дзеці Людамір Вікенцевіч Сляндзінскі
Род дзейнасці мастак
Жанр гістарычны партрэт
Вучоба Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, Імператарская Акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы Партрэт Тадэвуша Багдановіча
Уплыў Канут Русецкі, Сяргей Заранка
Уплыў на Людамір Сляндзінскі
Узнагароды 2-і срэбраны медаль Акадэміі Мастацтваў (1858); 1-ы срэбраны медаль Акадэміі Мастацтваў (1859) за эцюд «Данііл у рове з львамі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікенцій Леапольд Сляндзінскі (2 студзеня (14 студзеня) 1838, в. Скрабіна  (літ.) Ёнаўскага раёна, Каўнаскі павет — 1909, Вільня) — польскі, літоўскі і беларускі мастак і піяніст, сын мастака Аляксандра Сляндзінскага, бацька мастака Людаміра Сляндзінскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве рос у вёсках Барцяны над Віліяй і Баярышкі над Нявежай, а таксама ў Чырвоным Двары пад Коўна. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў ад бацькі, мастака Аляксандра Сляндзінскага. Пасля пераезду с бацькамі ў Вільню браў урокі фартэпіяна ў Станіслава Манюшкі і ўрокі жывапісу ў Канута Русецкага.

У 1832 годзе, пасля Паўстання 1830—1831 гадоў, імперскія ўлады закрылі Віленскі ўніверсітэт з яго Віленскай мастацкай школай. У 1856 годзе Вікенцій Слендзінскі разам з сябрам, будучым мастаком Міхалам Андрыёлі, паступіў вучыцца ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, займаўся пад кіраўніцтвам земляка, мастака Сяргея Заранкі.

Маскоўскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Большасць віленскіх мастакоў таго часу аддавалі перавагу вучобе ў Санкт-Пецярбургу, у Імператарскай акадэміі мастацтваў, якая мела больш высокі рэйтынг, але туды складаней было паступіць. Маскоўская мастацкая школа была яшчэ зусім маладая, не валодала вялікай колькасцю вядомых настаўнікаў, і яшчэ не былі сфармаваныя па сутнасці адукацыйныя традыцыі. Але ў той жа час, Імператарская Акадэмія мастацтваў знаходзілася пад моцным уплывам акадэмізму, абмяжоўваючы рэалістычны напрамак, што прывяло нават у 1863 годзе да «бунту чатырнаццаці» і наступнаму ўзнікненню плыні «перасоўнікаў».

У гэтым плане Маскоўская школа мела лепшы, дэмакратычны падыход, спрыяльны для развіцця рэалістычнага стылю. Паўплываў і той факт, што ў вучылішча выкладаў зямляк Вікенція Сляндзінскага — мастак Сяргей Заранка. Таксама Вікенцію Сляндзінскаму выкладаў рускі жывапісец Аляксей Саўрасаў. У гэты ж час у вучылішчы ў Сяргея Заранкі атрымліваў мастацкую адукацыю іншы будучы знакаміты рускі жывапісец Васіль Пяроў.

Пецярбургскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1859 году Вікенцій Сляндзінскі разам з Міхалам Андрыёлі паступілі ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У працэсе навучання Вікенцій два разы быў узнагароджаны медалямі — 2-і срэбраны медаль Акадэміі Майстэрстваў ў 1858 годзе і 1-ы срэбраны медаль у 1859 за эцюд «Данііл у рове ільвіным». Гэты твор пасля набыў граф Бенедыкт Тышкевіч. У 1861 Вікенцій быў удастоены звання класнага мастака 3 ступені. Творчая кар’ера Сляндзінского магла б быць сапраўды паспяховай, калі б не ўдзел у антыўрадавым паўстанні.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]