Аляксандр Язэп Сляндзінскі
Аляксандр Язэп Сляндзінскі | |
---|---|
Aleksander Józef Sleńdziński | |
| |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1803[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1878[1][3][…] ці 18 жніўня 1878[2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Вучоба | Віленскі ўніверсітэт |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Ян Рустэм, Казімір Ельскі |
Уплыў на | Вікенцій Леапольд Сляндзінскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Язэп Сляндзінскі (1803, Вільня — 1878, Вільня) — расійскі, польскі і літоўскі мастак, бацька мастака Вінцэся Сляндзінскага, дзед мастака Людаміра Сляндзінскага
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў адным з дзевяці дзяцей у сям'і купца, крамніка і бурмістра віленскага Марціна Сляндзінскага і яго жонкі Кацярыны з Вайцяховічаў. Дзяцінства правёў у бацькоўскім доме ў Вільні па вуліцы Вялікай, 203 (зараз вуліца Дзіджыоі, 15).
У 1819—1831 вывучал жывапіс, графіку, разьбярства, архіэктуру і гісторыю ў Віленскім універсітэце. Разьбярствам займаўся ў знакамітага вучня Андрэ Ле Бруна — Казіміра Ельскага. Выкладчыкам малюнка быў Ян Рустэм. Гісторыю вывучаў разам з Юзафам Крашэўскім, з якім потым сябраваў.
Вядома, што ў 1842 Аляксандр Сляндзінскі працаваў мастаком у маёнтку Чырвоны двор у Ковенскім павеце. Маёнтак належаў Бенедыкту Тышкевічу, які быў мецэнатам і заступнікам мастака. У Чырвоным двары Аляксандр звёў сяброўства з віленскім мастаком-пейзажыстам і сцэнографам Альбертам Жаметам. З 1948 Аляксандр служыў у якасці хатняга настаўніка малюнку Тышкевичаў. Для пабудаванай мясцовай царквы зрабіў роспісы крыжа і некаторых алтароў. У гады жыцця ў Вільне (1840—1848) сябраваў з Станіславам Манюшкам і даваў урокі малявання яго дачцэ Элізабэт. Манюшка таксама даваў урокі фартэпіяна сыну Аляксандра Вінцэсю. Да Сляндзінскіх прыходзіў паэт Сыракомля, у іх доме праводзіліся музычна-паэтычныя вечарыны.
З канцу 1840-х гадоў, разам са сваёй жонкай, Каралінай з Каргоўдаў (1812 — 23.09.1883) жыў у маёнтках Барцяны і Баярышкі пад Коўна. У іх было шэсцера дзяцей — тры дачкі і тры сына:
- Станіслаў (інжынер сувязі)
- Вікторыя Феліцыя (нар. 30.08.1835 у Ёнаве)
- Вінцэнт Леапольд (нар. 02.01.1837 у Скрабіна, мастак)
- Кацярына Ізабэла (нар. 05.11.1841 у Барцянах)
- Ёгана Людгарда (нар. 4.04.1844 у Барцянах)
- Аляксандр Джон (нар. 1842, батанік, супрацоўнік Ягелонскага ўніверсітэту)
Аляксандр памёр у 1878 годзе ў Вільні, пахаваны на Бернардынскіх могілках у грабніцы, якую ён заснаваў у 1833 для сваіх бацькоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ствараў карціны рэлігійнага характэру, у прыватнасці, Мадонна з дзіцем у царкве Святой Тэрэзы ў Вільні, Святая Сесілія ў дамініканскам саборы ў Вільні. Партрэтны жывапіс, на якім спецыялізаваўся Аляксандр Язэп, быў стылістычна блізкі да манеры Яна Рустэма, характарызаваўся вялікім візуальным падабенствам з партрэтуемымі. Таксама маляваў сцэны гістарычнага жанру, спасылаючыся на студзеньскае паўстанне. Творы пабытовага жанру былі часта з алегарычным зместам, падобна манеры Д. Тэнірса. У сцэнах з жыцця бедных людзей і жабракоў выкарыстоўваў натуралістычныя формы, падкрэсліваючы ўродлівыя прыкметы.
-
Партрэт жонкі Караліны
-
Казімір Брадзінскі
-
Яўрэйская карчма
Зноскі
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/aleksander-jozef-slendzinski
- ↑ а б https://www.vle.lt/straipsnis/aleksandras-slendzinskis/
- ↑ Aleksander Józef Sleńdziński // NUKAT — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Galeria Slendzinskich w Białystoku
- Сяргей Гваздзёў Людамір Сляндзінскі. Трайны партрэт // «Новы час» № 17 (338), 3 мая 2013. — С. 15.