Віктар Іванавіч Карака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Карака
Karako Victor.jpg
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1948(1948-07-29) (71 год)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Віктар Іванавіч Кара́ка (29 ліпеня 1948, Гродна) — беларускі архітэктар. Член праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), кіраўнік творчай майстэрні архітэктара Карака В. І.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19661972 гадах вучыўся ў БПІ (выкладчыкі А. П. Воінаў, Л. М. Рымінскі і інш.), дыпломны праект — аэрапорт у Мінску. У 19721976 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1975 года член Беларускага саюза архітэктараў. У 19761985 у БелНДІПгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні). У 19851998 гадах зноў у інстытуце «Белдзяржпраект» (галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік аддзела), адначасова з 1989 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

З 1998 года кіраўнік уласнай творчай майстэрні архітэктара Карака В. І. З 2003 г. выкладае праектаванне на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2005 года член праўлення Беларускага саюза архітэктараў[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: судзейскі домік на гоначным кальцы «Баравая» (1979), рэканструкцыя мінскай СШ № 4 (1979); маладзёжны цэнтр «Мінск» (1980, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982) і гандлёва-грамадскі цэнтр 6-га мікрараёна ў Наваполацку (1986); гасцініца маладзёжнага турызму ў Брэсце (1986); гараж і адміністрацыйны будынак Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама па вул. Апанскага ў Мінску (1990), Прафілакторый КДБ і Савета Міністраў на возеры Вяча[1]. Інтэр’еры рэстарана «Рандэву», будынак галаўнога цэнтра «Белаграпрамбанк» па пр. Жукава ў г. Мінску, аздараўленчы комплекс Агеньчык «УП Мінгаз» на вадасховішчы Крыніца, інтэр’еры філіялаў «Белаграпрамбанка» у Магілёве, Смалявічах, Смаргоні, Карэлічах, гандлёва-грамадскі цэнтр з рэстаранам у г. Пінску[2].

Конкурсы (у складзе аўтарскіх калектываў)[правіць | правіць зыходнік]

  • Аэрапорт у г. Брэсце — 2 прэмія
  • Чыгуначны вакзал у г. Мінску — 1-2 прэмія
  • Оперны тэатр у г. Плоўдзіве — заахвочвальная прэмія
  • Пантэон партызанскай славы — 2 прэмія

Конкурсы[правіць | правіць зыходнік]

  • Designing The Absent, Бельгія
  • The Art Fund Pavilion, Вялікабрытанія
  • Shinkenchiku Residential Design Competition, Японія

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Карака Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. Карако Виктор Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карако Виктор Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Карака Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Архитекторы Советской Белоруссии / Под ред. В. И. Аникин. — Минск.: Изд-во Беларусь, 1991. — С. 48. ISBN 5-338-00611-1