Віктар Іванавіч Карзюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Карзюк
Karziuk.jpg
Дата нараджэння 4 красавіка 1945(1945-04-04) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у галіне матэматычнай фізікі

Віктар Іванавіч Карзюк (нар. 4 красавіка 1945, вёска Петрашунцы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення ў тэорыі лінейных межавых задач для дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі), прафесар (1995), акадэмік НАН Беларусі (2014, прыкладная матэматыка[1]; чл.-кар. з 1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе: у 1984—1992, з 1996 па цяперашні час загадчык кафедры матэматычнай фізікі, адначасова з 1975 намеснік дэкана, у 1979-96 дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, затым — факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У 1996—2001 прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 2002—2005 рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, з 2001 загадчык аддзела матэматычнай фізікі Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па раўнаннях матэматычнай фізікі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення зменнага кроку, што дазволіла атрымаць новыя вынікі ў дыферэнцыяльных раўнаннях з частковымі вытворнымі.

Аўтар больш за 200 навуковых прац.

Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук, двое з яго вучняў абаранілі доктарскія дысертацыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996), медаль «За працоўную доблесць» (1986).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Энергетическое неравенство для граничной задачи гиперболического уравнения с волновым оператором 3-го порядка // ДУ. 1991. Т. 27, № 6;
  • Первая смешанная задача для линейного гиперболического уравнения второго порядка с однородными условиями в случае нецилиндрической области // ДУ. 1992. Т. 28, № 5;
  • Граничная задача для уравнения Манжерона третьего порядка // ДУ. 1997. Т. 33, № 12;
  • Метод энергетических неравенств и операторов осреднения // Вестник БГУ. Серия 1. 1996. № 3;
  • Mollifiers with Variable Step in the Theory of Boundary Problem for Partial Differential Equations // Cambridge Scientific Publishers 2006. Cottenham, Cambridge. ISBN 1-904868-41-X

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]