Віктар Адамавіч Зелязей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Адамавіч Зелязей
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1881(1881-06-08)
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 1951
Месца смерці:

Віктар Адамавіч Зелязе́й (8 чэрвеня 1881, г. Мінск — каля 1951, в. Ратамка, Мінскага раёна) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

З 1903 адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студзені 1906 на яго кватэры адбыўся 2-гі з'езд БСГ. Працаваў бібліятіэкарам бібліятэкі імя А. Пушкіна. Сябраваў з К. Каганцом. У пачатку 1908 арыштаваны разам з малодшым братам Сігізмундам. У кастрычніку 1909 асуджаны Віленскай судовай палатай, у студзені 1910 сасланы ў Кірэнскі павет Іркуцкай губерні. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу Ніву». У 1920-я гады працаваў у Інбелкульце.