Карусь Каганец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казімір–Рафал Каралевіч Кастравіцкі
Karuś Kahaniec.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы:

Карусь Каганец, К. К., Будзімір, К. Шашаль

Дата нараджэння:

10 лютага 1868(1868-02-10)

Месца нараджэння:

Табольск, Табольскі павет[d], Табольская губерня[d], Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства[d], Расійская імперыя

Дата смерці:

20 мая 1918(1918-05-20) (50 гадоў)

Месца смерці:

Прымагілле, суч. Дзяржынскі раён

Пахаванне:

Вялікія Навасёлкі

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч

Гады творчасці:

1893—1918

Мова твораў:

беларуская

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы. Алей. Арыгінал. 1907

Карусь Каганец, сапр.: Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29 студзеня (10 лютага) 1868, Табольск, Расія — 20 мая 1918, в. Прымагілле, Менскі павет. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць),  — беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Карыстаўся і іншымі літаратурнымі псеўданімамі і крыптанімамі: K.Kahaniec, Будзімір, К.Шашаль, К. Качанец, К. К..

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

«Nie dbam jaka spadnie kara…» — песня выгнаннікаў. Урывак з паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». 1860-я. Аўтограф Караля Самуілавіча Кастравіцкага, бацькі К. Каганца

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінер.

Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька Караль удзельнічаў у паўстанні 1863—1864, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, Оштарпамі, Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкаяроду Вайніловічаў).

У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям'я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там хутка памер бацька Каганца.

Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве валокі зямлі.

Адукацыя і пачатак працоўнай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1899 годзе Каганец ажаніўся з Ганнай Пракаповіч (?—1934) і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф Ежы Чапскі і Ядвіга Кастравіцкая), працаваў на будоўлі чыгункі ў Лідзе. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы, — ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.

Арышты[правіць | правіць зыходнік]

У 1890 — пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах «Минский листок» і «Северо-Западный край». У 1902—1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты «Палессе» (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.

Літаратурная і культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіта. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 — БДТ-2). Шмат яго твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю «Нашай нівы», ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Апошнія гады і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Каруся Каганца

Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў «Беларусі» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў вёсцы Навасёлкі каля Койданава, якая была родавай сядзібай Кастравіцкіх. У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі лемантар або першая навука чытання. Пецярбург, 1906, 30 с.
  • Творы. Мн., 1979, 263 с.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Біч, М. Ад родных ніў: Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, № 3;
  • Германовіч, І. Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1974, № 3;
  • Каспяровіч, М. Карусь Каганец // Маладняк. 1928, № 10;
  • Скалабан, В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, № 11;
  • Станкевіч, Л.І. Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991;
  • БП, т. 3;
  • ЭГБ, т. 3;
    • АЗБ

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Карусь Каганец