Ратамка (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Ратамка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5

Ра́тамка[1] (трансліт.: Ratamka, руск.: Ратомка) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета. Скасавана ў 2009 годзе, далучана да пасёлка Ратамка[2].

Размешчана за 5 км на захад ад Мінска, на р. Ратамка (упадае ў Заслаўскае вадасховішча). 38 гаспадарак, 167 жыхароў (2010).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1567 годзе Ратом — сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць А. Канішчы, Б. Епімахавай, Д. Ратамскага і П. Цішы, у Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе ўласнасць А. Станкевіча і інш. У 1597 годзе ўласнасць В. і К. Ратамскіх. У 1667 годзе маёнтак, 7 дымоў, карчма, панскі двор, уласнасць Ваньковічаў, у Каралішчавіцкай парафіі; пад тым жа годам пазначана як вёска Заслаўскай парафіі, двор, 15 дымоў, карчма, уласнасць М. Нарабоўскага, а таксама як вёска маёнтка Пціч.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800, 1815 гг. вадзяны млын, уласнасць М. Пшаздзецкага, у Мінскім павеце. У 1858 годзе вёска і фальварак, уласнасць Галавіной. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1878 годзе ў маёнтку смола-шкіпінарны завод. У 1897 годзе вёска у Заслаўскай воласці Мінскага павета, у маёнтку працаваў вадзяны млын; у пасёлку карчма, з 1880 года побач з пасёлкам існавала чыгуначная станцыя.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1919 года ў БССР. У 1923 годзе створаны калгас, працавалі кузня, сталярная і торная майстэрні. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі млын, кузня, кравецкая майстэрня. З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы г. Мінск. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор. З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце. У Ждановіцкім цяплічным камбінаце (цэнтр — в. Кунцаўшчына).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1800, 1815 — 10 двароў, 69 жыхароў.
    • 1858 — 20 жыхароў мужчынскага полу.
    • 1897 — у вёсцы 13 двароў, 78 жыхароў; у маёнтку — 17 жыхароў; пасёлку — 21 двор, 79 жыхароў, на чыгуначнай станцый — 34 жыхары; 6 урочышчах — 8 двароў, 46 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1917 — у вёсцы 19 двароў, 123 жыхары, у засценку 10 двароў, 61 жыхар, у пасёлку 112 двароў, 2195 жыхароў, на чыгуначнай станцыі 25 жыхароў, на хутары 10 двароў, 58 жыхароў, у маёнтку 23 жыхары, на хутары Ратамка (ён жа Сапрыдаўшчына) 5 двароў, 32 жыхары.
    • 1926 — у вёсцы 91 двор, 420 жыхароў, у маёнтку 5 двароў, 33 жыхары, млын, кузня, кравецкая майстэрня.
    • 1941 — 38 двароў, 178 жыхароў.
    • 1997 — 26 гаспадарак, 77 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2010 — 38 гаспадарак, 167 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]