Віктар Аркадзевіч Белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аркадзевіч Белы
Дата нараджэння 1 (14) студзеня 1904[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1983(1983-03-06)[2] (79 гадоў)
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, прафесар
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР

Віктар Аркадзевіч Бе́лы (сапраўднае імя — Давыд Аронавіч Бе́лы; 14 студзеня 1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6 сакавіка 1983) — кампазітар, педагог, музычны публіцыст. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955), народны артыст Расіі (1980). Кандыдат мастацтвазнаўства (1935), прафесар (1941). Аўтар знакамітай песні «Арляня».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 (1) студзеня 1904 года ў Бярдзічаве. Неўзабаве сям’я пераехала ў Васількаў. Бацька — Арон Самуілавіч Белы, урач, загінуў на фронце ў Першую сусветную вайну, маці — піяністка.

У 1929 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага па класе кампазіцыі (вучыўся ў Г. Э. Канюса, М. Я. Мяскоўскага і М. С. Жыляева). Член Проколл (1925—1929) і РАМП (1929—1932). У 1931 годзе — рэдактар часопіса «За пралетарскую музыку».

У 1935—1948 гадах — выкладчык МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1941 года). У 1939—1948 гадах — член СК СССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1941).

У 1942—1948 гадах — адказны сакратар аргкамітэта СК СССР. У 1949—1952 гадах — прафесар па класе кампазіцыі Беларускай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. У 1954—1958 гадах — в. а. сакратар праўлення СК СССР. У 1957—1973 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Музычнае жыццё». З 1974 года — кансультант і член рэдкалегіі часопіса «Музычнае жыццё».

Памёр 6 сакавіка 1983 года. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Жонка — музыкавед В. П. Расіхіна.
    • Сыны — фізік Віктар Віктаравіч Белы (быў у шлюбе з дзіцячай пісьменніцай С. Л. Пракоф’евай); матэматык Глеб Віктаравіч Расіхін.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў: вакальна-сімфанічныя паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інструментальныя творы, у т.л. 4 санаты для фартэпіяна, вакальныя цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драматычнага тэатра, песні. Звяртаўся да беларускай паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я. Купалы «Хлопчык і лётчык»), беларускага музычнага фальклору (фартэпіянныя п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзяржаўная прэмія СССР (1952).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Viktor Arkadyevich, Viktor Aronovich, Виктор Аркадьевич, Давид Аронович Bely // Musicalics

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]