Віктар Дзмітрыевіч Фесак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Дзмітрыевіч Фесак
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 25 ліпеня 1956(1956-07-25) (63 гады)
г.п. Срэбнае, Чарнігаўская вобласць, УССР

Віктар Дзмітрыевіч Фесак (25 ліпеня 1956, Срэбнае, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 ліпеня 1956 года ў г.п. Срэбнае Чарнігаўскай вобласці (УССР).

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; універсітэт марксізму-ленінізму Гомельскага абласнога камітэта КПБ, філасофскі факультэт; Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія ў муніцыпальных службах».

Працаваў вызваленым сакратаром камітэта камсамола СГПТВ № 78 металістаў г. Гомеля; настаўнікам, намеснікам дырэктара СШ № 20 г. Гомеля; інспектарам аддзела адукацыі Савецкага раёна г. Гомеля; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 Чыгуначнага раёна г. Гомеля».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Член РГА «Белая Русь».[1]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]