Віктар Кузьміч Паджараў
Віктар Кузьміч Паджараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1998 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1978) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Віктар Кузьміч Паджа́раў[1] (19 лістапада 1925 — 8 мая 1998) — вучоны ў галіне лясной меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель, доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар, Заслужаны лесавод БССР (1980).
Біяіграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Сташына Магілёўскага раёна БССР (зараз у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1957 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (сучасны Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). У 1958—1963 гг. на пасадзе дырэктара Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 года — загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. К. Паджараву належаць навуковыя працы ў галіне меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагаспадарчай рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярацыйнай аховы асушаных сельскагаспадарчых зямель. Займаўся агратэхнікай увядзення лубіну ў культуры хвоі, вывучэннем лясных экасістэмам пасля аварыі на Чарнобылькай АЭС і інш.
Аўтар 150 навуковых артыкулаў, 10 брашур, 4 манаграфій[2]. Сааўтар (разам з Л. З. Сцерыным) патэнта «Переносной прибор для измерения уровня пьезометрического напора и коэффициента фильтрации жидкости в торфяной залежи»[3].
Сярод апублікаванага:
- Агротехника введения многолетнего люпина в культуру сосны — Минск: Урожай, 1967.
- Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие) — Мн., 1980 (разам з У. Б. Арлоўскім і В. Н. Вараб’ёвым)
- Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. — Мн., 1983.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ Институт леса (руск.) // Навукова-практычны часопіс «Наука и инновации»
- ↑ Национальная электронная библиотека (НЭБ) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паджараў Віктар Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 494—495.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Поджаров, Виктор Кузьмич (доктор сельскохозяйственных наук ; 1925—1998) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Институт леса (руск.) // Навукова-практычны часопіс «Наука и инновации»
- Паджараў Віктар Кузьміч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Памерлі 8 мая
- Памерлі ў 1998 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДТУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лесаводы СССР
- Лесаводы Беларусі
- Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР