Буйніцкі сельсавет
Буйніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 15 вёсак |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Буйнічы |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 2006 |
Старшыня сельсавета | Гузава Аксана Мікалаеўна |
Намеснік старшыні | Чубкова Алена Сцяпанаўна |
Кіраўнік спраў | Барсукова Ала Іллінічна |
Афіцыйная мова | беларуская/руская |
Насельніцтва (2009) | 7 031 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Тэлефоны сельсавета | 45 66 46, 47 10 61 |
Бу́йніцкі сельсавет (у 1924—2006 гадах — Цішоўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Буйнічы.
Насельніцтва, жыхароў: 7031 (2009 г.)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20 жніўня 1924 года ў Магілёўскім раёне былі ўтвораны 19 сельсаветаў, у тым ліку Цішоўскі сельсавет.
Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі.
17 ліпеня 2006 года сельсавет перайменаваны з Цішоўскага ў Буйніцкі, а цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Цішоўка ў вёску Буйнічы[2].
28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Буйнічы[3].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У склад сельсавета ўваходзіць 15 населеных пунктаў (2010 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[1] |
---|---|---|---|---|
Брускі | вёска | 141 | 81 | 133 |
Буйнічы | аграгарадок | 1538 | 468 | 1596 |
Станцыя Буйнічы | пасёлак | 2488 | 792 | 2419 |
Бутрымаўка | вёска | 13 | 6 | 14 |
Веккер | вёска | 26 | 15 | 29 |
Галынец 1 | вёска | 472 | 197 | 417 |
Галынец 2 | вёска | 138 | 66 | 115 |
Гарадок | вёска | 164 | 72 | 146 |
Гарадшчына | вёска | 172 | 91 | 199 |
Дабрасневічы | вёска | 64 | 34 | 68 |
Зацішша | вёска | 20 | 14 | 17 |
Ракузаўка | вёска | 104 | 63 | 114 |
Савасцянавічы | вёска | 227 | 91 | 250 |
Станцыя Галынец | пасёлак | ... | ... | 432 |
Сташына | вёска | 27 | 20 | 28 |
Цішоўка | вёска | 1052 | 433 | 1054 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Буйнічы — пасёлак і чыгуначная станцыя.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Зоя Прохараўна Цітова (1919–1995) — Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзілася ў вёсцы Галынец 1
- Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909—1983) — удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (19.08.1944), палкоўнік, нарадзіўся ў вёсцы Зацішша
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 118–120
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ «О переименовании сельсовета». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 Архівавана 22 снежня 2016. (руск.)
- ↑ «Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18 Архівавана 20 верасня 2020.