Віктар Францавіч Кучынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Кучынскі)
Віктар Францавіч Кучынскі
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 1995
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 13-га склікання
1995 — 1996
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I склікання
1996 — 2000
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання
2000 — 2004
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання
2004 — 2008

Нараджэнне 2 ліпеня 1958(1958-07-02) (65 гадоў)
Жонка Ія Вітальеўна Малкіна
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Узнагароды

Віктар Францавіч Кучынскі (нар. 2 ліпеня 1958, в. Заброддзе, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, палітработнік з сярэдняй ваенна-палітычнай адукацыяй; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, юрыст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Падпалкоўнік.

Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам у Кобрыне. Служыў у радах Узброеных Сіл на афіцэрскіх пасадах.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання (1990—1995), дзе з’яўляўся сакратаром Камісіі па справах моладзі.

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года быў актывістам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі і адной з яго давераных асоб. Вядомы сваёй паказной адданасцю і фразай: «Я гатовы з гранатамётам у руках абараняць прэзідэнта», за што атрымаў мянушку «гранатамётчык»[1]. Пасля перамогі Лукашэнкі працаваў у 19941997 гадах памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях, у 19972001 гадах — дырэктарам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 13-га склікання (1995—1996). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I (1996—2000) і II скліканняў (2000—2004), з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД, членам Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

На парламенцкіх выбарах 2008 года ў Кобрынскай акрузе, дзе дагэтуль нязменна перамагаў, прайграў старшыні мясцовага райвыканкама Аляксандру Зазулю[2].

З 2008 па 2014 гады займаўся бізнесам. У 2014 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара гасцініцы «Мінск»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Ія Вітальеўна Малкіна, намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019)[3]. Мае сына.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

4 красавіка 2005 года падчас абмеркавання праекта дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па прадухіленні гандлю людзьмі», дэпутат Кучынскі прапанаваў унесці папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжвалі б адказнасць за аднаполыя стасункі, заявіўшы, што[4]:

" Мая пазіцыя як дэпутата такая: усіх гэтых «блакітных» і іншых трэба па поўнай праграме валіць. "

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]