Віктар Пятровіч Колесень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Колесень
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1944(1944-10-10) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Пятровіч Колесень (нар. 10 кастрычніка 1944, в. Пагарэлае, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1997), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1965).

Працаваў у саўгасах імя І. У. Мічурына (з 1965, заатэхнік) і імя М. А. Шчорса (з 1966, заатэхнік) Чэрвенскага раёна, «Вясёлка» (з 1969, заатэхнік) Барысаўскага раёна, Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (з 1974, навуковы супрацоўнік), Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 2000, прафесар кафедры прыватнай заатэхніі).

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне тэхналогіі павелічэння прадукцыйнасці свіней, уплыў тэхналагічных фактараў на якасць свініны.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научное обоснование способов и технологических решений повышения продуктивности свиней и качества мяса : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.04 : защищена 12.04.1996 : утверждена 00.00.1997 / Колесень Виктор Петрович. — Жодино, 1996.
  • Некоторые биохимические показатели крови откормочного молодняка свиней плановых пород Белоруссии и их взаимосвязь с мясной продуктивностью : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.02.04 / Колесень Виктор Петрович. ― ст. Персиановка, Ростовская область, 1977.
  • Рапсавы шрот і БТАК у камбікармах з павышанай колькасцю пратэіну і іх уплыў на адкормачную і мясную прадукцыйнасць свіней / В. М. Галушка, В. П. Колесень // Весці Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. — 1995. — № 2. — С. 72—77.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колесень Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Колесень Виктор Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 2 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 425.
  • Колесень Виктор Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 109.