Перайсці да зместу

Траянаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траянаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Траянаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
17 жніўня 1963
Дата скасавання 26 жніўня 1959,
28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 759
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222151
Код аўтам. нумароў 5

Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Траянаўка. Сельсавет знаходзіўся ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баранскага і Жортайскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1].

17 жніўня 1963 года Траянаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Маісееўшчынскага сельсавета ў складзе 23 населеных пунктаў: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маісееўшчынскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 759 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад Траянаўскага сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.