Віктар Пятровіч Скіба
Віктар Пятровіч Скіба | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 2000 (44 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1995) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Віктар Пятровіч Скі́ба[1] (17 студзеня 1956, в. Сынкавічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 28 жніўня 2000) — беларускі фтызіятр, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Магілевецкую сярэднюю школу Брэсцкай вобласці ў 1973 годзе. У тым жа годзе паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут, быў пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1979 годзе. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю. Праца адзначана прэміяй Ленінскага Камсамола Беларусі ў 1984 годзе. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў лабарантам, асістэнтам кафедры фтызіятрыі і пульманалогіі БелДІУУ (1985—1996 гг.). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1996 годзе і зацверджаны ў званні дацэнта (1996 г.), прафесара (1999 г.).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па функцыянальнай дыягностыцы абструкцыйнага сіндрому ў хворых з лёгачнай паталогіяй. Аўтар больш за 70 публікацый.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скіба Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Скіба Віктар Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Скиба Виктор Петрович Архівавана 18 лютага 2022. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фтызіятры СССР
- Фтызіятры Беларусі