Віктар Рыгоравіч Карпілаў
Віктар Рыгоравіч Карпілаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 снежня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1994 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рыгор Хацкелевіч Карпілаў |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 6060324 |
Віктар Рыгоравіч Карпілаў (8 снежня 1927, Мінск — 3 мая 1994) — беларускі рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Рыгор Хацкелевіч Карпілаў — беларускі вучоны-оталарынголаг, прафесар Віцебскага, затым Мінскага медыцынскіх інстытутаў.
Скончыў у 1949 годзе акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрна Е. А. Міровіча). У 1956—1989 гг. працаваў на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання ў літаратурна-драматычнай рэдакцыі, адначасова выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1962 года.
Паставіў каля 40 тэлеспектакляў, у тым ліку «Крах» па п’есе «Змова імператрыцы» А. Талстога, «Сэрца на далоні», «Федра » Ж. Расіна, «Якаў Багамолаў» М. Горкага, «Ткачы » Г. Гаўптмана, «Дзікунка» А. Астроўскага і М. Салаўёва.
Пахаваны на Ваенных могілках.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карпілаў Віктар Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Рэжысёры СССР
- Рэжысёры Беларусі
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў