Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння: 21 верасня 1953(1953-09-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: тэматычная карціна, партрэт, пейзаж
Вучоба:
Стыль: рэалізм
Уплыў: Анатоль Бараноўскі, Міхаіл Савіцкі
Узнагароды:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (21 верасня 1953, вёска Вугольшчына, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

1965—1972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка.

1973—1980 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1980 браў удзел у мастацкіх выстаўках у СССР і за межамі.

1981—1984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага.

З 1984 — член Саюзу мастакоў Беларусі.

З 1995 — акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БДАМ, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Працуе ў станкавым жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Актыўна ў сваёй творчасці выкарыстоўвае сімволіку. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці:

  • Партрэт мастака Юрыя Карачуна
  • «Першы дом камуны»
  • «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой»
  • «Маці»
  • «Парыў ветру»
  • «Рэстаўрацыя»
  • «Дзяцінства»
  • «Карыятыды»
  • «Прастора»

Творы знаходяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерыі, галерэях «Spectrum» (Германія), «Bi–2» (Нарвегія), дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў Расіі, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прыватных зборах Беларусі і замежжа. Жыве і працуе ў Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл Баразна «Альшэўскi Вiктар: Лісты часу». Магiлёў. — 2002: Выстаўка жывапісу 24.04.2002 — 31.05.2002 Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава/ Мн.: РУП «выд. Цэнтр БДУ». — 2002. 32 с.
  • Беларускі Саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. С. 19, 27—28.
  • Віктар Альшэўскі «Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх: дыярыўш мастака» / Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. 338 с.
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. — Мінск, 2010. Т. 1. С. 130—131.
  • Віктар Міхайлаў «Вялікі філосаф Віктар Альшэўскі» // Беларусь. 2012. № 4. С. 38—43.
  • Республика Беларусь: энциклопедия в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. Т. 5. С. 567.
  • Святлана Строгіна «Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны»: зборнік артыкулаў / Мінск, 2009. С. 11—12.
  • Вольга Чайкоўская «Мастацтва ведаць» // Звязда. 2012. 8 лютага. С. 3.
  • «Мастацтва заўсёды было i будзе мерай чысцiнi свабоды духа»: на пытаннi карэспандэнта адказвае мастак В. Алъшэўскi // Зара над Друццю. 1999. 13 кастр., 16 кастр.
  • Дубовский В. «Мифология чувств»: О творчестве худож. В.В. Альшевского // Нёман. 1999. № 7. с. 254—256
  • Молочко Б. Е. «Индивидуалист»: На вопросы корреспондента ответил художник Виктор Альшевский // Зара над Друццю. 2001. 17 кастр. с. 2.
  • Палоннік Н. «Майстру пэндзля — 50»: Вiктару Альшэўскаму — 50 год // Зара над Друццю. 2002. 20 верасня, с. 1.
  • Рудковский, Н. «Ключи от истины»: О работах художника Виктора Альшевского// Магілёўскія ведамасці. 2012. 10 апреля. С. 8.
  • Уладзімір Сцяпан «Путешествия во времени с Виктором Альшевским». Интервью// Савецкая Беларусь. 2012. 11 февр. С. 9.
  • «Творчасць буйным планам»: выстава твораў В. Альшэўскага // Зара над Друццю. 2003. 11 кастрычніка, с. 1.
  • Вольга Чайкоўская «Мастацтва ведаць»: Мастак Віктар Альшэўскі атрымаў званне прафесара // Звязда. 2012. 8 лютага, С. 3.
  • Наталля Шаранговіч «Латнік з адкрытым забралам» // ЛІМ. 2002. 14 чэрвеня, с. 11.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]