Віктар Яўгенавіч Старжынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Яўгенавіч Старжынскі
Дата нараджэння 17 снежня 1933(1933-12-17) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1988)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Віктар Яўгенавіч Старжы́нскі[1] (нар. 17 снежня 1933) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Барысаў. Скончыў сямігадовую школу, Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту[2]. Паступаў у Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў транспарту і ў 1953 годзе быў накіраваны ў створаны Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту[2], які скончыў у 1958 годзе. Быў размеркаваны ў паравознае дэпо станцыі Новасакольнікі ў Пскоўскай вобласці і па існаваўшаму ў той час правілу працаваў качагарам на грузавым цягніку[2]. У 1959 годзе па ініцыятыве У. А. Белага быў створаны Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці дэталяў машын (пры Інстытуце машыназнаўства Акадэміі навук БССР, з 1961 года ў складзе Аддзялення Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР, пазней Аддзел механікі палімераў Акадэміі навук БССР, з 1969 года Інстытут механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР, сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі[3]), куды з 15 красавіка[2] В. Я Стражынскі быў залічаны на пасаду інжынера-канструктара. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, 3 1989 года — загадчыка аддзела[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабаў дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разіку паказчыкаў дакладнасці і геаметрычных параметраў зубчастых колаў з пластмас і тэхналагічнай аснасткі для іх вырабу.

Аўтар шэрагу вынаходстваў, абароненых патэнтамі.

Сярод апублікаванага:

  • Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи. / В. В. Можаровский, В. Е. Старжинский — Мн.: Наука и техника, 1988. — 271 с.
  • Металлополимерные зубчатые передачи / В. А. Белый, В. Е. Старжинский, С. В. Щербаков ; АН БССР, Ин-т механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 351 с.
  • Точные пластмассовые детали и технология их получения / В. Е. Старжинский [и др.]. — Мг.: Навука і тэхніка, 1992. — 307 с. — ISBN 5-343-00804-6.
  • Элементы привода приборов: расчёт, конструирование, технологии / под ред. Ю. М. Плескачевского. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 769 с. — ISBN 978-985-08-1429-6.
  • Зубчатые передачи и трансмиссии в Беларуси: проектирование, технология, оценка свойств / Альгин В. Б., Антонюк В. Е., Ишин Н. Н., Старжинский В. Е., Шилько С. В. и др. под общ. ред. В. Б. Альгина и В. Е. Старжинского. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 406 с. — ISBN 978-985-08-2119-5
  • Словарь-справочник по зубчатым передачам : Рус.-англ.-нем. / В. Е. Старжинский, В. Е. Антонюк, М. М. Кане, С. В. Шилько; Под ред. В. Е. Старжинского — Гомель: ИММС НАНБ, 2002. — 68 с. — ISBN 985-6477-20-4.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]