Мікалай Ільіч Фёдараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ільіч Фёдараў
Дата нараджэння 12 сакавіка 1925(1925-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2009(2009-03-20) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, міколаг
Навуковая сфера фітапаталогія, мікалогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук, доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік В. Я. Віхроў
Партыя
Узнагароды
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Мікалай Ільіч Фё{дараў[1] (руск.: Николай Ильич Фёдоров; 12 сакавіка 1925, Іжэўск — 20 сакавіка 2009) — вучоны ў галіне лясной фітапаталогіі і мікалогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1956), доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Іжэўск (сучасная сталіца Удмурціі, Расія). У 1941 годзе скончыў 9 класаў сярэдняй школы, працаваў на Іжэўскім збройным заводзе[2]. Працу на заводзе сумяшчаў з вучобай у Іжэўскім індустрыяльным тэхнікуме, які скончыў у 1945 годзе[2]. У гэтым жа годзе паступіў у Паволжскі лесатэхнічны інстытут імя М. Горкага[2]. У 1947 годзе пераехаў у Мінск[2] і працягваў вучобу ўжо ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава, які скончыў у 1950 годзе і застаўся працаваць асістэнтам кафедры драўніназнаўства і аховы лесу. У 1956 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Производительность и тех­нические свойства древесины интродуцированных хвойных деревьев и сосны обык­новенной». З 1960 года працаваў на пасадзе дацэнта кафедры драўніназнаўства і аховы лесу. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1991 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Фёдараву належаць навуковыя працы па вывучэнню хвароб дрэвавых раслін і хмызнякоў і распрацоўцы мерапрыемстваў па іх ахове, біялогіі дрэваразбуральных грыбоў, культываванні ядомых грыбоў. Займаўся вывучэннем будовы і фізіка-механічных уласцівасцей драўніны хвойных парод і інш. Атрымаў 27[2] аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы ў галіне вытворчасці біяпрэпаратаў і аховы хвойных парод дрэў ад каранёвых патагенаў.

Аўтар і сааўтар 8 манаграфій і больш за 400 навуковых прац і падручнікаў[2]. Сярод апублікаванага:

  • Прмышленное культивирование съедобных грибов. — Киев, 1978. (у сааўтарстве);
  • Инструкция по борьбе с корневой губкой сосны, ели и пихты в ле­сах СССР. (1979, у сааўтарстве);
  • Корневые гнили хвойных пород. (1984);
  • Защитная обработка древесины. — М., 1981. (разам з М. Д. Быўшых);
  • Падручнік «Лесная фитопатология» (3 выданні: 1987, 1992, 2004).

Пад кіраўніцтвам М. І. Фёдарава абаронены 2 доктарскія і 25 кандыдацкіх дысертацый[2]. Ён уваходзіў у склад рабочай групы IUFRO па каранёвым гнілям дрэвавых парод, неаднаразова прымаў удзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. З 1991 года ўваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта і быў пастаянным удзельнікам міжнароднай канферэнцыі «Праблемы лясной фітапаталогіі і мікалогіі»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Фёдараў узнагароджаны шэрагам урадавых узнагарод. У тым ліку:

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2014 года каля кабінета прафесара М. І. Фёдарава ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адкрыта мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]