Перайсці да зместу

Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікторыя Гаспер)
Баскетбол
Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер
Нарадзілася 9 студзеня 1988(1988-01-09) (36 гадоў)
Грамадзянства
Рост 193 см
Вага 87 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 РЦАР-Гарызонт
2003—2004 РДВАР
2006—2008 Волагда-Чэваката[d]
2009—2010 Бярэзіна Барысаў
2010—2012 Гарызонт
2012—2020 Цмокі-Мінск
2020—2022 Гарызонт
2022—2023 Енісей
2023—0000 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вікторыя Сцяпанаўна Гаспер (нар. 9 студзеня 1988, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна[2].

У 2003 годзе ў складзе зборнай Беларусі стала сярэбраным прызёрам кадэцкага чэмпіянату Еўропы U-16. У 2007 годзе ў складзе моладзевай зборнай Беларусі выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі (Балгарыя), дзе ў сярэднім за матч набірала 18.5 ачка і рабіла 9.0 падбораў.

У 2010 годзе стала чэмпіёнкай краіны ў складзе клуба «Бярэзіна-РЦАР», пасля гэтага двойчы паўтарыла гэта дасягненне з «Гарызонтам».

З 2012 года гуляла за «Цмокі-Мінск». За гэты час разам з камандай 6 раз была чэмпіёнкай краіны і 5 раз заваёўвала Кубак. Двойчы выходзіла ў фінал Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.

З 2020 года выступала за каманду «Гарызонт», у складзе якой двойчы прымерыла золата Чэмпіянату Беларусі, а ў сезоне-2020/21 заняла першае месца ў ЕЖБЛ[3].

Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2004), U-18 (2004—2006) і U-20 (2006—2007). У 2005 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[4].