Вікінг (фільм, 2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікінг, фільм, 2016)
ВікінгM:
руск.: «Викинг»
Постар фільма
Жанр біяграфічны фільм, гістарычны фільм, ваенны фільм[d] і прыгодніцкі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Dago Productions
Дырэкцыя кіно
Працягласць 133 хв.
Бюджэт 20 млн. $
Зборы 32,3 млн $
Краіна Сцяг Расіі Расія
Мова руская
Год 2016
IMDb ID 5157456
Афіцыйны сайт

«Вікінг» (руск.: «Викинг») — расійскі гісторыка-мастацкі кінафільм рэжысёра Андрэя Краўчука пра прыход да ўлады на Русі ў канцы X стагоддзя князя Уладзіміра Святаславіча. Сюжэт фільма распавядае гісторыю князя Уладзіміра. Яна пачынаецца з моманту яго ўцёкаў у г. Ноўгарад і закончваецца хрышчэннем Русі. Ролю полацкай князёўны Рагнеды, жонкі Уладзіміра, выканала беларуска А. Борціч. Прэмьера фільма адбылася 27 снежня 2016 г.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная сага. Дзеянні адбываюцца у Сярэднявеччы. Разлад у княжацкай дынастыі Рурыкавічаў. Віна за выпадковую смерць брата лягла на вялікага князя кіеўскага. Паводле закону, помсціць яму павінен малодшы брат, сын рабыні. Аднак Уладзімір хаваецца на беразе Ледзянога мора, таму што не жадае помсціць за смерць Алега, які загінуў ад рукі старэйшага брата Яраполка ў выніку няшчаснага выпадку на паляванні. За адмову забіваць ён заплаціць усім, што ў яго было, таму што для міру трэба больш мячоў, чым для вайны.

Аднак Уладзіміра змушаюць да помсты, па яго прыязджае з Русі старэйшы дружыннік загінулага брата. Будучы хрысціцель Русі вяртаецца на Радзіму.

"Калі хаціце, гэта ў нейкай ступені экранізацыя «Аповесці мінулых часоў». На пытанне «Хто аўтар сцэнарыя?» можна адказваць: «Ды Нестар-летапісец».

— З інтэрвію прадзюсара К. Эрнста[1].

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Князя Уладзіміра іграе Даніла Казлоўскі і робіць гэта бліскуча, здзіўляючы самааддачай. У першых лічбах сакавіка здымалі сцэну пасля бою. Зрабілі так, каб унутры крэпасці было па калена бруду. Здымачная група хадзіла па ім у высокіх гумавых бахілах. Стаяў жудасны холад, валіў снег. Мы абмяркоўвалі эпізод, калі герой Казлоўскага, забіўшы некалькі чалавек, кладзецца на зямлю каля вогнішча, спрабуючы ўсвядоміць і перажыць здзейсненае. У такой сітуацыі чалавек, хутчэй за ўсё, прыме позу эмбрыёна, падсвядома вяртаючыся да самага стабільнага стану ў жыцці. Даня выслухаў гэта і сказаў: тады я застануся басанож. Пачалася рэальная завея. Кадр здымалі з дрона, вертолёціка, які падымае камеру высока над пляцоўкай. Зрабілі шэсць дубляў, расціралі потым акцёра гарэлкай.
—Генеральны дырэктар расійскага ААТ "Першы канал" К. Эрнст пра Д. Казлоўскага ў спецпраекце ТАСС "Першыя асобы"
А. Борціч у ролі Рагнеды.

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да працы над фільмам доўжылася 6 гадоў (пачынаючы з 2009 года).

Паводле слоў прадзюсара Анатоля Максімава, з-за складанай фінансавай сітуацыі стваральнікам фільма прыйшлося змяніць усе здымачныя лакацыі і адмовіцца практычна ад усіх замежных спецыялістаў.

Маркетынг[правіць | правіць зыходнік]

Першы трэйлер выйшаў 19 лістапада 2015 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]