Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абмеркаванне ўжо доўгі час не вядзецца, пры гэтым мела месца кантсруктыўная дыскусія, падчас якой былі ўдакладнены фармулёўкі і тлумачэнні прапаноў. У выніку ўдзельнікі сышліся ў меркаванні, што першапачатковае значэнне мае рэкамендацыя Вікіпедыя:Значнасць. Прапанаваная для зацвярджэння рэкамендацыя, па-першае, мае другаснае адносна асноўнай значэнне, па-другое, працуе толькі на карысць захавання артыкулаў (дае крытэрыі, паводле якіх артыкул можа быць захаваны, і не патрабуе абавязковага выдалення пры іх адсутнасці). Як вынік, рэкамендацыя прымаецца; карыстацца ёй прапануецца як дадатковай у абмеркаваннях выдалення старонак, калі асноўная рэкамендацыя Вікіпедыя:Значнасць апынулася недастатковай ці знайшла рознае тлумачэнне ад розных удзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 21:40, 14 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]