Вікіпедыя:Значнасць асоб
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Значнасць у Вікіпедыі — крытэрый уключэння артыкулаў, заснаваны на энцыклапедычнай прыдатнасці тэмы артыкула. Для ўключэння артыкула пра асобу яна мусіць быць у першую чаргу значнай для Вікіпедыі, не абавязкова знакамітай або папулярнай — хоць апошняе таксама не выключана.
Асноўны крытэрый
[правіць зыходнік]
Асоба можа лічыцца значнай, калі яна досыць падрабязна апісана ў надзейных другасных крыніцах, незалежных ад яе.
- Калі адной асобна ўзятай крыніцы недастаткова для пацвярджэння значнасці, варта скампанаваць некалькі незалежных крыніц; адзін факт згадвання суб’екта ў другасных крыніцах можа быць недастатковым для вызначэння значнасці.
- Першакрыніцы могуць быць выкарыстаны ў артыкуле для паўнейшага асвятлення, аднак значнасць суб’екта не пацвярджаюць.
Асоба, якая адпавядае асноўнаму крытэрыю, можа лічыцца значнай без праверкі дадатковых крытэрыяў. Аднак артыкулы пра такіх асоб усё ж могуць быць не створаны, калі яны трапляюць пад крытэрыі выключэння, такія як вядомасць толькі праз адну падзею, або пералічаныя ў Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Дадатковыя крытэрыі
[правіць зыходнік]Асоба лічыцца значнай, калі адпавядае прынамсі адной з наступных умоў.
Біяграфіі агулам
[правіць зыходнік]- Асоба зрабіла ўнікальны ці інавацыйны ўнёсак у сваёй галіне, што прызнаецца спецыялістамі.
- Асоба ўганарвана высокай узнагародай, прэміяй або званнем.
- Імем асобы названы значны аб’ект.
Вядомасць толькі праз адну падзею
[правіць зыходнік]Асоба можа быць значнай для Вікіпедыі, калі незалежныя аўтарытэтныя крыніцы надаюць асаблівую ўвагу ролі гэтай асобы ў значнай падзеі.
Навукоўцы
[правіць зыходнік]Асобы ўплывовыя ў навуковым свеце без згадвання іх біяграфій у другасных крыніцах.
Творчыя прафесіі
[правіць зыходнік]- Асоба лічыцца значнай паслядоўнікамі ці шырока цытавана.
- Асоба вядома вынаходніцтвам якасна новай канцэпцыі, тэорыі або тэхнікі.
- Твор або творы асобы а) сталі значным помнікам; б) сталі асноўнай часткай значнай выставы; в) прыцягнулі значную ўвагу крытыкаў; г) прадстаўлены ў сталых экспазіцыях значных галерэй ці музеяў.
- Творца мае вялікую аўдыторыю ці значны «культ асобы».
Ваенныя
[правіць зыходнік]- Узнагароджаныя найвышэйшымі нацыянальнымі ўзнагародамі за адвагу;
- Поўныя кавалеры другіх паводле значнасці нацыянальных узнагарод за адвагу;
- Знаходзяцца ў званні не ніжэй за генерала/флагмана/камадора ці іх эквівалентаў;
- Знаходзяцца на найвышэйшых пасадах ва ўзброеных сілах (напрыклад, начальнік Генеральнага штаба) ці найвышэйшага аддзялення (напрыклад, начальнік штаба сухапутных сіл);
- Адыгралі значную ролю ў значнай ваеннай падзеі;
- Камандавалі значнай вайсковай адзінкай у ваенных дзеяннях;
- Унеслі значны ўклад у ваенную навуку;
- Сталі вынаходнікамі формы ваеннай тэхналогіі, якая значна змяніла спосаб вядзення вайны;
- Прызнаны сучаснікамі як аўтарытэтная крыніца па вайсковай справе.
Для мэтаў гэтага крытэрыя «значная вайсковая адзінка» азначае буйны баявы карабель, дывізію і больш, ці іх адпаведнікі.
Палітыкі
[правіць зыходнік]- Палітыкі і суддзі, якія займалі міжнародныя ці вышэйшыя дзяржаўныя пасады, кіраўнікі рэгіянальных (абласных) заканадаўчых, выканаўчых і судовых органаў. Гэта тычыцца таксама асоб, якія былі абраныя ці прызначаныя, але не прыступілі да выканання паўнамоцтваў.
- Уплывовыя палітычныя дзеячы, якія займелі значны розгалас.
Дыпламаты
[правіць зыходнік]- Кіраўнікі самастойных дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў у іншых дзяржавах і пры асноўных міжнародных арганізацыях.
- Дыпламаты ў рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ці аналагічным вышэйшым дыпламатычным рангу.
- Дыпламаты, прафесійная дзейнасць якіх аказала істотны ўплыў на міжнародныя адносіны.
Спартсмены
[правіць зыходнік]Удзельнікі Алімпійскіх гульняў незалежна ад выніку. Чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету, рэкардсмены свету ў алімпійскіх дысцыплінах.
Няслушныя крытэрыі
[правіць зыходнік]- Той факт, што асоба А мае стасункі з добра вядомай асобай Б, напрыклад з’яўляецца мужам ці дзіцём — не падстава для стварэння асобнага артыкула пра А (калі няма значнага асвятлення асобы А). Звесткі пра А можна ўключыць у артыкул пра Б.