Вікіпедыя:Супольнасць/Апытанне ўдзельнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэкст апытання:

  1. Сапраўднае імя
  2. Узрост
  3. Веравызнанне
  4. Сямейнае становішча
  5. Сфера дзейнасці (працы, вучоба)
  6. Інтарэсы, хобі
  7. Калі была зроблена першая праўка?
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі?
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе?
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? (напісанне новых артыкулаў, паляпшэнне існуючых, вікіфікацыя, катэгарызацыя)
  11. Як вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі?
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі?
  13. Які маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі?

Прайсці апытанне

ПАЦАВАЦА[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Аляксей
  2. Узрост — 21
  3. Веравызнанне — праваслаўны
  4. Сямейнае становішча — халасты
  5. Сфера дзейнасці — студэнцтва
  6. Інтарэсы, хобі — гісторыя, мова, паэзія, іншае, іншае
  7. Калі была зроблена першая праўка? — мяркую, 2012
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — заняпад гэтай мовы ва ўсіх яе формах
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — разметка
  10. Які від дзейнасці у Вікіпедыі прываблівае? — перакладаю і рэдагую артыкулы па мове, культуры, музыцы, іншым, іншым...
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — сумна, сумна, сумна
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — некаторыя рэдактары губляюць розніцу паміж афіцыйным правапісам і трасянкай, якая супярэчыць самім афіцыйным правілам.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — не весці Вікіпедычную грамадзянскую вайну з "класічным" раздзелам і супраць уласнай мовы. Разгортваць і паглыбляць змест артыкулаў. Намагацца ствараць артыкулы, датычныя сучаснай культуры.

--ПАЦАВАЦА (размовы) 11:21, 17 сакавіка 2013 (UTC)

SashaChe[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Аляксандр.
  2. Узрост — 23.
  3. Веравызнанне — праваслаўе.
  4. Сямейнае становішча — не жанаты.
  5. Сфера дзейнасці — студэнт 5 курса, географ, праз некалькі месяцаў - настаўнік.
  6. Інтарэсы, хобі — вершы, кнігі, мары, зносіны з добрымі людзьмі, беларуская мова, веласіпед, грамадскі транспарт, чыгунка і інш.
  7. Калі была зроблена першая праўка? — ноччу 16 сакавіка 2013 года. Убачыў некалькі дзён таму, што пра майго знакамітага стрыечнага брата ёсць тут старонка, але толькі на англійскай мове, хаця ён беларус. Палічыў гэта няправільным, вырашыў стварыць артыкул пра яго на беларускай мове:)
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — глядзі вышэй. А так і раней я задумваўся пра тое, што добра было бы ствараць артыкулы.
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — з разметкай. Прыйшлося карыстацца шаблонам. І ўсё роўна памылак нарабіў:)
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — перакладаць рускамоўныя артыкулы на беларускую мову.
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — добра. Лепш, чым супольнасць Рускай Вікіпедыі.
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — тое, што нас мала. І яшчэ тарашкевіца не падабаецца. Разумею, справа кожнага, і наогул - мова ўсё ж такі адна, але я не думаю, што вялікая колькасць мяккіх знакаў яе палепшыць.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — больш актыўнасці, больш прывабліваць людзей да гэтай працы. Цікава ж насамрэч! І яшчэ не быць паасобку і трымацца побач, больш наладжваць зносіны адзін з адным. Быць разам.

SashaChe (размовы) 22:57, 15 сакавіка 2013 (UTC)

Алесь[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Алесь
  2. Узрост — 26
  3. Веравызнанне — Уніяцтва + тэорыя Ноасферы
  4. Сямейнае становішча — не жанаты
  5. Сфера дзейнасці — Навуковыя даследванні ў галіне альтэрнатыўнай энергетыкі.
  6. Інтарэсы, хобі — Прыкладная навука (энергетыка і медыцына), фундаментальныя пытанні структуры і паходжання Сусвету і касмічныя даследванні, падарожжы, эканоміка і фінансы.
  7. Калі была зроблена першая праўка? — некалькі гадоў таму
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — Імкненне падтрымаць нашу мову і палепшыць якасць беларускай вікіпедыі. Заўважыў шэраг памылак ў адным з артыкулаў (у тым ліку словы напісаныя "трасянкай"), якія проста не мог не выправіць.
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — Наяўнасць вандалаў, якія недапушчальным чынам змяняюць альбо выдаляюць накаторыя артыкулы. З гэтым сутыкнуўся раней на расейскамоўнай Вікіпедыыі.
  10. Які від дзейнасці ў Вікіпедыі прываблівае? — Час ад часу рэдагаванне і дапаўненне артыкулаў, бо на напісанне цэлых артыкулаў не хапае часу. Таму да артыкулаў-загатовак адношуся пазітыўна.
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — Радуе што, нягледзячы на крытычны стан беларускай мовы, праца ў Беларускай Вікіпедыі ідзе: з'яўляюцца новыя і паляпшаюцца старыя артыкулы. Шчырэйшы дзякуй усім удзельнікам супольнасці за Вашу неабходную працу! Спецыяльна стараюся чытаць перш за ўсё беларускія версіі артыкулаў, але з-за малой інфарматыўнасці большасці з іх, нажаль, прыходзіцца пераходзіць на іншамоўныя версіі. Трэба паляпшаць якасць артыкулаў і павялічваць іх колькасць па негуманітарных дысцыплінах.
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — Раскол паміж "акадэмічнай" і "тарашкевіцай". У некаторых артыкулах "акадэмічнай" версіі трапляюцца словы напісаныя "трасянкай" - гэта вельмі непрыемна рэжа вока. Залішняя тэндэнцыёзнасць некаторых палітычных і гістарычных артыкулаў: у "акадэмічнай" версіі ў прарасейскі бок, а ў "тарашкевіцы" у ўльтранацыяналістычны бок. У Вікіпедыі, як і любой энцыклапедыі, не павінна быць такіх перакосаў. Беларуская Вікіпедыя павінна адлюстроўваць менавіта беларускі нацыянальны пункт гледжання (не расейскі, не амерыканскі і г.д.), аднак усё павінна быць абгрунтавана і разгледжана з розных бакоў, каб была аб'ектыўнасць.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Заўвагі і прапановы адзначаныя ў пунктах 11, 12.

damarah[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Дзяніс Шэка
  2. Узрост — 25 год
  3. Веравызнанне — баканізм
  4. Сямейнае становішча — жанаты
  5. Сфера дзейнасці — праграміст
  6. Інтарэсы, хобі — кіно, суполкі, альтэрнатыўныя прасторы, экалогія, праграмаванне, гісторыя, паліталогія, рэлігіязнаўства
  7. Калі была зроблена першая праўка? — 15 студзеня 2011
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — цікавасць да праекту Вікіпедыя, жаданне унесці свой уклад у агульную справу
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — цяжка было знайсці тэмы, цяжка было разабрацца у магчымасцях правапісу (напраклад, як ссылкі рабіць)
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — ствараць артыкулы, рэдагаваць, магчымасць суполнай працы
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — лічу, што трэба быць актыўней)))
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — не падабаецца раз'яднанасць з вікіпедыяй старым правапісам, тое, што мала рэдактараў
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — хачу пісаць артыкулы, можа нават дапамагаць як праграміст, пакуль што іншыя сацыяльныя праекты спыняюць каб паглыбіцца у дапамогу вікіпедыі. Раблю унёскі, калі спадар Уэлс пытае пра гэта. Таксама на флатры лайкаю)))

Zmicier P.[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Зьміцер
  2. Узрост — 21
  3. Веравызнанне — Праваслаўны хрысціянін
  4. Сямейнае становішча — не жанаты
  5. Сфера дзейнасці — студэнт-энергетык
  6. Інтарэсы, хобі — нацыяналізм, тэхніка, зброя, гісторыя.
  7. Калі была зроблена першая праўка? — летась
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі?гэты артыкул спадара Васіля Бабіча
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — -//-
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае?а)Удасканаленне артыкулаў з гісторыі і культуры Беларусі, бо іх, магчыма, можа яшчэ хто-небудзь і прачытае. б)Магчымасць, між іншым, ствараючы артыкул паглыбіць свае веды. “Праца выключна для сябе”, калі не крыжуецца з а).
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — кволая. Вялікую шкоду зрабіў і працягвае рабіць падзел на дзве плыні.
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — вялізарная колькасць стабаў, дурная пагоня за колькасцю (існуе куды больш пачэсны і важны паказчык глыбіні), кепская распрацаванасць нацыянальных тэм (у рувікі, амаль заўсёды, інфрмацыі болей, куды ўжо там бегчы хутчэй за стварэнне артыкулаў па дакладных навуках?), пагардлівыя адносіны да be-x-old, выкліканыя нейкімі асабістымі крыўдамі ці то жаданнем самасцвярдзіцца – не падабаюцца.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі?Тэхнічныя: увесці намінацыю на абраныя артыкулы; трошкі знізіць патрабаванні да добрых артыкулаў (у суседняй, больш развітой украінскай вікіпедыі да добрых дадаюць нават перакладныя артыкулы без аніводнай зноскі-крыніцы ); стымуляваць тэмы датычныя менавіта Беларусі (можна ладзіць тыдзень Беларусі з азначанай перыядычнасцю па некалькі разоў на год, ладзіць нутраныя акцыі кшталту “Вікі любіць славутасці”), бязлітасна нішчыць агрызкі-стабы ад якіх больш шкоды іміджу Бел-вікі, як праекту. Моўная палітыка: пашырыць ужытак лекскі, якая традыцыйна лічыцца “тарашкевіцкай”: НАВОШТА! метадычна выпраўляць пры дапамозе АВБ у артыкулах вайсковец->ваенны, травень->май, замірэнне->перамір’е, хаўрус->саюз і г.д. , калі іменна гэтыя словы былі ўжытыя ў крыніцах? Бязглудзіца… А так, глядзіш, такім чынам і аматары класічнага правапісу больш прыязна будуць ставіцца да працы тут. Добры першы крок у справе да збліжэння, а там можа, і пытанне аб’яднання адпала б само сабой.

--Zmicier P. (размовы) 18:43, 4 лютага 2013 (UTC)

Maksim L.[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Максім
  2. Узрост — 39
  3. Веравызнанне — агностык
  4. Сямейнае становішча — усё не проста
  5. Сфера дзейнасці — эканаміст, па сумяшчальніцтве гісторык -- хлеб зарабляю галоўным бухгалтарам, у вольны час спрабую займацца навукай
  6. Інтарэсы, хобі — медыевістыка, альтэрнатыўная энергетыка/аднаўляемыя энергарэсурсы
  7. Калі была зроблена першая праўка? — ананімна недзе ў канцы 2005 года, з рэгістрацыяй -- 7 гадоў таму, 13 студзеня 2006 г.
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — убачыў памылку і паправіў, яшчэ адну і пайшло
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — праблем не было, адно вагаўся паміж правапісамі, таму некаторы час артыкулаў не пісаў, цяпер гэтай праблемы няма ў нашым раздзеле
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — вядома, напісанне новых тэкстаў, неабавязкова новых артыкулаў
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — яна вельмі зменлівая, супольнасці якая пачынала ўжо няма, якая была 3-ы гады таму -- таксама, нават год таму была не тая што цяпер. І кожная, па-мойму, давала свой прадукт. Ацэньваць гэты прадукт(ы) не бяруся. Супольнасць з людзей, у кожная свае ўяўленні, мэты, настрой ды і ўзрост таксама -- усё не проста.
  12. Што не падабацца ў Беларускай Вікіпедыі? — не падабаецца капіраванне чужых узораў, часта неапраўдана і не лепшых, гэта не толькі перакладаў тэкстаў тычыцца
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Адзінае што, трэба паляпшаць гэта кантэнт, каб чытачы не расчароўваліся стабамі. Калі такі перакладаецца артыкул і ён якасны, то не варта абмяжоўвацца лідам, перакладаць трэба цалкам, з усім апаратам зносак/літаратуры і г.д. Карацей, стабам -- вайна. З арганізацыйнага, бадай распрацаваць уласныя крытэрыі значнасці, усё астатняе у нас ёсць -- Догляд, Звязнасць, нават зачаткавы Словаспіс і Бібліяінфармацыя, а залішняга бюракратызму і зарэгуляванасці нам, па-мойму, не трэба (на "Глыбіню" няхай радуюцца іншыя).

--Максім Л. (размовы) 19:35, 3 лютага 2013 (UTC)

Павел Петро[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Павел
  2. Узрост — >30
  3. Веравызнанне
  4. Сямейнае становішча
  5. Сфера дзейнасці
  6. Інтарэсы, хобі
  7. Калі была зроблена першая праўка? — Чэрвень 2011
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў сварэнні Беларускай Вікіпедыі? — Першапачаткова зрабіў некалькі правак у Рувікі, але хутка перайшоў у Бевікі, калі зразумеў, што ёсць і такі радзел. Да таго ж там многія тэмы прапацаваны і часта праўкі робяцца што кажуць "з боем", спачатку робіш праўку, а пасля і абараняеш яе. Да таго ж там інфармацыя выкладаецца з расійскага пункту погляду.
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — О, зразумеў, што ад бяздзеяння мая беларуская мова стала "кульгаць на абодва калены" (Біблія, 3 Цар. 18:21). Да гэтага часу амаль і не пісаў па-беларуску. Першы час нават не было беларускай раскладкі, літары "і" і "ў" дадаваў капіяваннем :). І, зразумела, не з першага разу зразумеў прынцыпы пабудовы праекта. Але, як кажуць, не робіць памылак той, хто ...
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — культурныя і рэлігійныя артыкулы, артыкулы пра славутасці. Бо іх яшчэ трохі чытаюць...
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — Адкажу на пытанне: "Навошта мы гэта ўсё робім?" Бо, не сакрэт, што мы знаходзімся паміж больш моцнымі праектамі - рускай і польскай (а яшчэ ёсць і англійская, гэта зысім звышновая), усе удзельнікі Бевікі валодаюць той ці іншай мовай не горш, а нават і лепш за беларускую. Дык сапраўды - навошта? Мабыць адказ у кожнага свой, але ў кожнага сядзіць у душы любоў да краю, які завецца Беларусь, да народа які тут жыве. Хтосьці нават ужо і лічыць, а ці ёсць ужо тут які народ, ці тут Паўночна-Заходні край, ці тут Крэсы ўсходнія. Дык вось наш праект адказвае, што тут яшчэ ёсць народ, у яго ёсць дзяржава, ёсць культура, ёсць мова і ёсць Вікіпедыя. І гэтага дастаткова. І калі можа ў будучым у народа згубіцца мова, згубіцца культура, згубіцца дзяржава, то застанецца Вікіпедыя. І нашчадкі змогуць сказаць, наказваючы на Вікі, што калісьці тут быў народ...
  12. Што не падабацца ў Беларускай Вікіпедыі? — дрэнная навігацыя. Гэта тычыцца геаграфічных назваў. Ніколі нармальны чалавек не пачне шукаць "горад Браслаў", толькі "Браслаў". Нядзіва, што на геаграфічныя назвы робяцца дадатковыя перасылачныя артыкулы. Дрэнная навігацыя па пошуку імёнаў. Таксама ніколі ніхто не будзе шукаць спачатку імя, пасля імя па бацьку, а толькі пасля прозвішча. Паўтару - ніколі (ну, можа за выключеннем некалькіх: як Янка Купала, Якуб Колас і яшчэ некалькіх імёнаў). Напрыклад, мне патрэбна даведацца нешта пра Андропава (быў такі савецкі кіраўнік), то мне патрэбна ўспамніць яго імя і імя па бацьку (чаго я ўласна магу і не ведаць). Канешне, хоць і старонкі з Адропавым няма, але выдадзе шэраг артыкулаў і ў тым ліку і з Юрый Уладзіміравіч Андропаў. Вынік - згублены час, шукальнік будзе па магчымасці шукаць у іншых раздзелах. А рэдактары замест аднага зробяць тры артыкулы з Юрый Андропаў і Андропаў Юрый. Такі прынцып напісання характэрны для англамоўнай традыцыі, але не для беларускай (можаце ўспомніць што пісалася ў вашых школьніх журналах спачатку: імя ці прозвішча). На жаль, гэтае правіла было ўсталявана ў самым пачатку трыма ўдзельнікамі, якія зараз амаль не падаюць прызнакаў жыцця, дый гэты закон Мідзян и Персаў так і застаўся як сведка непаразумення...
    Яшчэ вельмі не падабаюцца спрэчкі паміж удзельнікамі з тарашкевіцы. Ніколі ў іх не ўдзельнічаю і не цікаўлюся, хто мае рацыю. Гэта нагадвае, што адбываецца ў рускім радзеле, яго кепская частка. Трэба ўлічваць, што і удзельнікі радзела на тарашкевіцы робяць вялікую працу, можа разам мы і маглі б болей, але, але, але... Яшчэ мой бацька (ён вучыўся на беларускай мове) кажа, што раней мова была не такая, як зараз. Таму лічу, што весці грамадзянскія войны паміж беларускімі вікіпедыямі сорамна. І, па словах таго ж майго бацькі, саступае заўсёды разумнейшы.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — адказ на папярэдняе пытанне, першы радок. Лічу, калі б выправіць гэтыя недарэчнасці, Беларуская Вікіпедыя значна б палепшылася.--Павел Петро (размовы) 18:53, 2 лютага 2013 (UTC)

LexArt[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Аляксей Арцёмаў
  2. Узрост — 21
  3. Веравызнанне — атэізм
  4. Сямейнае становішча — не жанаты
  5. Сфера дзейнасці — студэнт-інжынер
  6. Інтарэсы, хобі — паэзія, мастацкі пераклад, праграмаванне.
  7. Калі была зроблена першая праўка? — не памятаю, пэўна, 2007.
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — не памятаю.
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — недахоп стандартызаваных правілаў, фармалізму і бюракратыі моцна здзівілі.
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — я наогул мала чаго раблю :) Хаця мне часам падабаецца пісаць стабы.
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — невялікая яна. Каб не дзясятак працавітых удзельнікаў, дык і яе б ні было.
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — гуманітарнага зашмат, а тэхнічныя тэмы пустыя.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — тэматычныя тыдні тэхнічных дысцыплінаў. Можна пачаць з базавага - элементарнай механікі, інжынернай графікі і да г.п. --LexArt (размовы) 13:57, 31 студзеня 2013 (UTC)

Чаховіч Уладзіслаў[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Чаховіч Уладзіслаў
  2. Узрост — 19
  3. Веравызнанне — каталік
  4. Сямейнае становішча — не жанаты
  5. Сфера дзейнасці — студэнт-архітэктар
  6. Інтарэсы, хобі — цікава амаль усё, акрамя спорту і тэхнікі
  7. Калі была зроблена першая праўка? — недзе ў 2007 годзе яшчэ ў рувікі, але мне прыйшлася не даспадобы яе супольнасць і я пераарыентоўваўся на Беларускую Вікіпедыю, дзе праца заўсёды знойдзецца.
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — Мяне заўсёды прыцягвалі праекты, якія даюць магчымасць ствараць нешта карыснае, напрыклад, MapMaker. А цяпер яшчэ высветлілася, што зладзіўшы тэматычны тыдзень Італіі або Парыжа можна цудоўна падрыхтавацца да экзамену па гісторыі архітэктуры :D Напісанне артыкулаў выпрацоўвае стыль, ад якога выкладчыкі прыходзяць у захапленне; вікіразметка вучыць вылучаць ключавыя словы, што аблягчае запамінанне буйных тэкстаў; аўтарскія правы прымушаюць змяняць або пераказваць тэксты, а не капіраваць іх, што таксама карысна ў вучобе — для студэнта ў вікі адныя плюсы!
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — Страх першай праўкі, як мне здаецца, уласцівы для ўсіх, з прычыны таго, што існуюць асцярогі, што ты штосьці зломіш ці сапсуеш і за гэта будзе нейкае пакаранне :) Яшчэ існуе праблема з выявамі, бо вельмі нязручна заліваць на Вікісховішча якія-небудзь файлы.
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — любы, непераборлівы. Апошнім часам прываблівае даафармленне артыкулаў і напісанне новых па архітэктуры Беларусі
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — занадта малая і гультаяватая :) але з апошнія два гады сітуацыя трохі выправілася і перастала быць крытычнай.
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — Любыя праекты хутка закідваюцца. Існаванне раздзела на тарашкевіцы толькі рассейвае сілы і затарможвае развіццё Беларускай Вікіпедыі, дзіўна, але нашым усходнім суседзям чамусьці не прыйшло ў галаву стварыць і развіваць раздзел на дарэформенным варыянце рускай мовы.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Каб яе супольнасць была больш актыўнай у праектах і па-за межамі вікі. Было б нядрэнна самім прапанаваць супрацоўніцтва дзяржустановам, праводзіць нейкія семінары і сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, каб прыцягнуць новых удзельнікаў. Другая прапанова тычыцца не зусім бевікі, але было б карысным распрацаваць спіс артыкулаў беларускай тэматыкі, якія павінны быць ва ўсіх моўных раздзелах, і правесці акцыю накшталт той, якую зладзіў сп. Рымчонак да юбілею нашых песняроў. Крыўдна, калі нейкая замшэлая вёска ў Карпатах мае больш інтэрвік, чым помнік міжнароднага значэння ў Беларусі.

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:41, 23 студзеня 2013 (UTC)

Eichhornchen-86[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Аляксей
  2. Узрост — 26
  3. Веравызнанне — Язычніцтва
  4. Сямейнае становішча — Не жанаты
  5. Сфера дзейнасці — Студэнт
  6. Інтарэсы, хобі — Беларуская гісторыя, ваенна-гістарычная рэканструкцыя
  7. Калі была зроблена першая праўка? — год таму
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — Патрэба ў палепшаньні яе артыкулаў
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — Недастаткова ведаю мову
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — Рэдагаваньне некаторых артыкулаў па маёй тэма
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — Усё добра
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — Няшмат артыкулаў
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Трэба працаваць далей.

Eichhornchen-86 (размовы) 23:51, 22 студзеня 2013 (UTC)

Namer[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Сяргей
  2. Узрост — 26
  3. Веравызнанне — -
  4. Сямейнае становішча — жанаты
  5. Сфера дзейнасці — міжнародныя закупкі
  6. Інтарэсы, хобі — грамадскі актывізм, эканоміка, палітыка, вэб
  7. Калі была зроблена першая праўка? — 28.11.2011
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — жаданне стварыць старонкі, якіх на мой погляд бракуе беларускай вікіпедыі
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — нязручнае і нязвыклае рэдагаванне
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — напісанне старонак, праўкі
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — -
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — гонка за колькасцю артыкулаў, а не за якасцю. Невялікая колькасцю прапрацаваных артыкулаў.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Паляпшаць ужо існуючыя артыкулы. Заліваць новыя артыкулы больш прапрацаванымі і разгорнутымі.

Dzianis Niadbajla[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Dzianis
  2. Узрост — 24
  3. Веравызнанне — Веру ў Бога
  4. Сямейнае становішча — не жанаты.
  5. Сфера дзейнасці — студэнт магістэрскай школы
  6. Інтарэсы, хобі — палітыка, гістарычнае бібліяфільства і чытанне
  7. Калі была зроблена першая праўка? — жнівень 2009
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — надзея на беларусізацыю беларускага грамадства і пашырэнне беларускамоўнай прасторы
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — зноскі і праца з катэгорыямі
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — развіццё гуманітарнай частцы БелВікі: гісторыя, палітыка, грамадства
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — станоўча
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — слабыя правілы афармлення артыкулаў у частцы зносак і аўтарскага права, стварэнне Шаблон: пераклад, часам бяздумнае капіяванне артыкулаў з іншых раздзелаў
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Далей пашыраць гуманітарную накіраванасць БелВікі: палітыка, гісторыя, грамадства, эканоміка і г.д. Павялічыць агульную колькасць артыкулаў да 100 тысяч да канца лета 2013, пры дапамозе друкаваных энцыклапедычных выданняў і манаграфічнай літаратуры з указаннем пісьмовай крыніцы інфармацыі. Паляпшэнне і стварэнне новых артыкулаў, стварэнне шаблонаў і табліц па тэме палітыка і дзяржаўны лад.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:35, 11 студзеня 2013 (UTC)

Weintrauber[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Вадзім.
  2. Узрост — 21 год.
  3. Веравызнанне — пратэстанцтва.
  4. Сямейнае становішча — не жанаты.
  5. Сфера дзейнасці — студэнт.
  6. Інтарэсы, хобі — гісторыя, гісторыя аўтамабілебудавання і тэхнікі.
  7. Калі была зроблена першая праўка? — 24 сакавіка 2011 09:02:43
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — малая колькасць інфармацыі пра аўтамабілі, па аўтамабільнай і тэхнічнай тэматыцы, як у Вікіпедыі, так і на беларускай мове наогул.
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — фарматаванне, праца з шаблонамі (асабліва стварэнне новых, дарэчы гэта і зараз праблема).
  10. Які від дзейнасці ў Вікіпедыі прываблівае? — стварэнне і паляпшэнне артыкулаў.
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — станоўча.
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — Пагоня за колькасцю, часта ў шкоду якасці... Вялікая колькасць старонак кшталту "адзін радок і ўсё", "адзін радок + шаблон і ўсё"...
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — Прыняцце мераў для паляпшэння якасці артыкулаў. Выпрацоўка ўласных крытэраў значнасці. Магчыма варта стварыць "інкубатар" для старонак малога памеру.

Weintrauber (размовы) 09:31, 11 студзеня 2013 (UTC)

Belarus2578[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Ігар Барысавіч Цярэшчанка.
  2. Узрост — вечна малады. =)
  3. Веравызнанне — веру ў Хрыста.
  4. Сямейнае становішча — не жанаты.
  5. Сфера дзейнасці — медыцына.
  6. Інтарэсы, хобі — філасофія, паэзія, медыцына, калямедыцынскія навукі, гісторыя, геаграфія, палітыка і шмат-шмат-шмат іншага...
  7. Калі была зроблена першая праўка? — з іншай старонкі дзесьці год назад. Але некалькі дзён таму стварыў гэтую старонку.
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — "перамагчы" па колькасці артыкулаў і якасці раздзел, напісаны тарашкевіцай. Разбіць стэрэатып рускамоўнага беларускага лекара. Зрабіць унёсак у адраджэнне беларускай культуры.
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — вельмі цяжка рэдагаваць і фарматаваць артыкулы.
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — напісанне і рэдагаванне артыкулаў па медыцыне і блізкай да яе тэматыцы.
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — добрая супольнасць. Вясёлыя й разумныя людзі. Але бывае цяжка дасягнуць кампрамісу, бо я ўспрымаю артыкулы па медыцыне як тыя, што павінны быць на прафесійным узроўні, а большасць супольнасці ўспрыпае іх як навукова-папулярныя артыкулы. Будзем шукаць кампраміс. =)
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — тут зусім няшмат карыстальнікаў. Вельмі гуманітарная накіраванасць нашай Вікіпедыі.
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — зрабіць суполку аўтараў па медыцынскіх і калямедыцынскіх тэмах. Пашырыць накіраванасць Вікіпедыі: адной культурай і гуманітарнымі навукамі нельга жыць. Трэба дадаць дакладных і натуральных навук.

--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:28, 10 студзеня 2013 (UTC)

Хамелка[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Вольга
  2. Узрост — 29 гадоў
  3. Веравызнанне — праваслаўе
  4. Сямейнае становішча — замужам
  5. Сфера дзейнасці — хатняя гаспадарыня
  6. Інтарэсы, хобі — чытанне, Вікіпедыя, інтэр'еры
  7. Калі была зроблена першая праўка? — 2009 год
  8. Што прыцягнула да ўдзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — вера ў вольныя бясплатныя веды для ўсіх людзей
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — неразуменне правіл назову і транслітарацый, цяжкасці з выбарам тэмы
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — літаральна ўсе магчымасці мяне вабяць, але ў залежнасці ад пэўнага дня займаюся ўсім, на што вока ляжа
  11. Як вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — невялікая, даволі цесная групка, часам не хапае рознасці меркаванняў ад многіх людзей, але камернасць і сяброўскі настрой паміж удзельнікамі дае адчуванне падтрымкі ў пачынаннях
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — тое, што нас мала чытаюць, часам шкада, што пішаш для сябе і асцерагаешся, што акрамя ботаў боль туды ніхто і не зазірне. Пераважная накіраванасць на гуманітарныя навукі.
  13. Які маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — праводзіць больш праектаў па супольнай працы, кшталту тэматычных тыдняў, супольных дапрацовак артыкулу ці тэматычнай групы артыкулаў. Часцей ладзіць вікісустрэчы і актыўней хадзіць туды. Арганізаваць Вікіэкспедыцыю, каб зрабіць фатаграфій, напісаць пачак артыкулаў і пагутарыць на волі. Болей кантактаваць з музеямі і архівамі па ацыфроўцы іх матэрыялаў. Болей удзельнічаць у братэрскіх праектах (Вікісховішча, Вікікрыніцы), бо праца там наладжвае сувязі паміж артыкуламі і крыніцамі ведаў для іх. Прыцягнуць сябра, бацькоў, дзяцей, мужа ці жонку да рэдагавання Вікіпедыі і атрымаць цукерку дапамагчы ім уліцца ў калектыў аднадумцаў.

---Хамелка/ разм. 12:56, 10 студзеня 2013 (UTC)

Ohlumon[правіць зыходнік]

Не стаў запаўняць анкету (гэта, наогул, ўварванне ў прыватнае жыццё), але адно хацелася б сказаць. У першую чаргу, мабыць, трэба звярнуць увагу на стварэнне артыкулаў беларускай тэматыкі. І на паляпшэнне ўжо існуючых па гэтай тэме. Бо палова, калі не больш, артыкулаў жахліва. Якая ўжо тут нацыянальная самасвядомасць у «артыкуле" з двух фраз?

Не думаю, што так ужо трэба, як пішуць вышэй, хутчэй ствараць артыкулы пра аўтамабілі. Карбюратар - ён і ў Афрыцы карбюратар.

Добра было б дасведчаным ўдзельнікам падрыхтаваць змену. Гэтых дасведчаных удзельнікаў бо трохі, 5-6, ім немагчыма асіліць сённяшні аб'ём працы. Калі папаўнення не будзе - белвiки згiне.

Ohlumon (размовы)


Яўген Плюскоў[правіць зыходнік]

  1. Сапраўднае імя — Жэня
  2. Узрост — 7 гадоў, і гэта не жарт
  3. Веравызнанне — не ведаю, што гэта. Спытаю у таты.
  4. Сямейнае становішча — не жанаты, жыву з мамаю, татаю і малодшым братам Барысам.
  5. Сфера дзейнасці — <Цэнзура>
  6. Інтарэсы, хобі — мультыплікацыйны фільм "Містэр Мэн" па казкам Роджэра Харгрыўза. Яшчэ мне падабаецца матэматыка.
  7. Калі была зроблена першая праўка? — у 2012 годзе
  8. Што прыцягнула да ўздзелу ў стварэнні Беларускай Вікіпедыі? — німа дзе ужываць беларускую мову, а тут можна пісаць па-беларуску пра рэчы, якія мне цікавыя. Выбачайце, што часам пішу з памылкамі. Тата мне дапамагае вучыцца пісаць па-беларуску, але не заўсёды паспявае (Дзякуй, што паправілі мой артыкул пра горад Пусан).
  9. Якія праблемы ўзніклі на пачатковым этапе? — нарабіў шмат памылак. Зараз спачатку пішу тэкст у файл на нашым кампутары, паказываю бацькам, каб паправілі, толькі потым стаўлю.
  10. Які від дзейнасць у Вікіпедыі прываблівае? — пісаць пра казкі і мультыкі
  11. Як Вы ацэньваеце супольнасць Беларускай Вікіпедыі? — пакуль не магу ставіць вам адзнакі
  12. Што не падабаецца ў Беларускай Вікіпедыі? — тут мала інфармацыі пра мультыкі, я абавязкова напішу некалькі артыкулаў, але не хутка
  13. Якія маеце прапановы па паляпшэнні Беларускай Вікіпедыі? — пакуль не маю
  14. Моўная палітыка — я не ведаю, што гэта

Pessiist2006[правіць зыходнік]

Анкету запаўняць - лянота. Тое, што патрэбна зараз - гэта якасныя галоўныя артыкулы - 1000 штук. На больш у Беларускай Вікіпедыі рэсурсаў ня хопіць. --Pessimist2006 (размовы) 21:18, 16 лютага 2013 (UTC)