Пражская друкарня Скарыны
Пра́жская друка́рня Скары́ны — друкарня ў Празе, заснаваная беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам дзеля выдання беларускай Бібліі.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле некаторых звестак, размяшчалася ў будынку на Старамесцкай плошчы. Дом, збудаваны ў 1371 годзе, захаваўся і цяпер знаходзіцца па адрасе Старамесцкая плошча, 22. У XVI стагоддзі перабудаваны з гатычнага ў рэнесансным стылі, а ў XVII — у барочным. Паводле чэшскіх беларусістаў Вацлава Жыдліцкага і Міласлава Зімы, друкарня Скарыны размяшчалася на другім паверсе будынку[1].
Паводле іншага меркавання, Францішак Скарына арандаваў друкарню купца Северына (чэшск.: Severín). Яна размяшчалася на вулачцы, якая пачыналася ад касцёла Св. Мікалая . Будынак не захаваўся, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца парк[2].
Паводле трэцяй версіі, Скарына мог арандаваць і друкарню Конача.
Друкаванне
[правіць | правіць зыходнік]Друкарня была заснавана Скарынам пры падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У Празе Скарына надрукаваў у 1517—1519 гадах 23 кнігі Старога Запавету. Паколькі да 1517 года ён ужо меў большасць перакладзеных і падрыхтаваных тэкстаў, можна сцвярджаць, што ён пачаў працаваць у Празе не пазней за 1515—1516 гады[2].
У 1520—1521 з'ехаў у Вільню.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Абламейка, Сяргей. Дзе была пражская друкарня Скарыны? . Радыё «Свабода» (6 жніўня 2013).
- ↑ а б Лямешкін, Ілля. Увекавечанне памяці Скарыны ў Чэхіі . Бібліі Рускай Францішка Скарыны — 500. Бібліятэка Акадэміі навук Літвы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімер Пічэта Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях // Чатырохсотлецьце беларускага друку, 1525—1925. — Мн.: 1926. — С. 228—261.