Вільям Пэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вільям Пэн
англ.: William Penn
Frederick Lamb's painting of William Penn IMG 3800.JPG
Род дзейнасці: прадпрымальнік
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1644(1644-10-14)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 ліпеня 1718(1718-07-30)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: William Penn[d]
Жонка: Hannah Callenbo[d], Gulielma Springett Penn[d] і Hannah Callowhill Penn[d]
Дзеці: Richard Penn[d], John Penn[d], Thomas Penn[d] і William Penn[d]
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Honorary citizen of the United States[d]

Аўтограф: William Penn signature.svg
Вільям Пэн на Вікісховішчы

Вільям Пэн (англ.: William Penn; 14 кастрычніка 1644 г. — 30 ліпеня 1718 г.) — буйны англійскі прадпрымальнік, заснавальнік Пенсільваніі і Філадэльфіі.

Вільям Пэн паходзіў з багатай сям’і. Яго бацька быў буйным землеўладальнікам і меў тытул адмірала. Ва ўзросце 12 гадоў стаў квакерам. У маладосці вывучаў у Оксфардзе правазнаўства і тэалогію. Аўтар тэалагічных брашур, у якіх высоўваліся патрабаванні рэлігійнай роўнасці. Некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.

У 1677 г. англійскія квакеры са згоды каралеўскіх улад атрымалі права на заснаванне пасялення ў Новым Свеце. В. Пэн прымаў актыўны ўдзел у праекце, хаця сам заставаўся ў Англіі. У 1681 г. Карл II перадаў яму за даўгі вялікую тэрыторыю на захад ад ракі Дэлавэр, дзе ён заснаваў квакерскую калонію. Яна была названа Сільванія (ад лац.: Silva «лес»), пазней атрымала найменне Пенсільваніі ў гонар бацькі В. Пэна.

В. Пэн наведваў Новы Свет двойчы ў 16831684 гг. і ў 1699 г. Падчас першага візіта заключыў дагавор з індзейцамі-ленапэ аб продажы дадатковых тэрыторый за 1200 фунтаў. Гэтая сума лічылася на той момант дастаткова значнай. Пазней Вальтэр высока ацаніў учынак В. Пэна і прызнаў угоду справядлівай.

Пенсільванія задумвалася ім як камерцыйнае прадпрыемства. В. Пэн як прадстаўнік караля ўвёў на яе тэрыторыі законы, што абвяшчалі рэлігійную роўнасць і судовую бесстароннасць. У Пенсільванію пераязджалі каланісты-пратэстанты з розных кутоў Еўропы. Яны выкупалі землі за грошы, але прыбыткі В. Пэна ашчаджаліся на карысць калоніі. У выніку В. Пэн не толькі не ўзбагаціўся, але страціў амаль усю сваю маёмасць.

Падчас другога прыезду В. Пэн наведаў Філадэльфію. У канцы жыцця складаў праект канфедэрацыі ўсіх брытанскіх калоній Новага Света, выступаў за свабоду гандлю, быў праціўнікам рабства.

В. Пэн быў двойчы жанаты. Меў 10 дзяцей.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 William Penn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 William Penn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Пенн Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]