Перайсці да зместу

Вінец (канал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінец
Характарыстыка
Даўжыня 52 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°39′13″ пн. ш. 24°30′37″ у. д.HGЯO
Вусце Ясельда
 • Каардынаты 52°25′50″ пн. ш. 25°04′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ясельда → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раёны Пружанскі раён, Бярозаўскі раён
physical
Вінец (канал)
Вінец (канал)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вінец[1] — магістральны меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ясельда. Дзейнічае з 1905[1] года.

Даўжыня канала складае 52 км. Пачынаецца паміж вёскамі Росахі і Доўгае Пружанскага раёна. Упадае ў Ясельду справа. Асноўныя прытокі: рака Чарняўка (левы) і каналы Задваранскі, Ястрабельскі (правыя), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжанскі, Машковіцкі, Шышковіцкі (левыя).

Зноскі

  • Вінец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 459. — 575 с., іл. — 10 000 экз.