Віржыні Шыманец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віржыні Шыманец
фр.: Virginie Symaniec
Дата нараджэння 25 снежня 1968(1968-12-25)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Лявон Шыманец
Род дзейнасці рэдактар, тэатразнавец, пісьменніца, перакладчыца
Навуковая сфера тэатразнаўства, беларусістыка, мовазнаўства
Навуковая ступень доктар філасофіі[d] і габілітаваны доктар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Martine de Rougemont[d][2]
Сайт leverasoie.com

Віржынí Шыманéц (часам Шыманек; фр.: Virginie Symaniec; 25 снежня 1968, Мезон-Лафіт, Францыя) — французская даследчыца беларускага тэатра, лінгвістка, гісторык і выдавец беларускага паходжання. Пісьменніца і перакладчыца з беларускай на французскую мову.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1968 годзе ў Францыі ў сям’і Лявона Шыманца і Мары-Франс Сіро. Пляменніца Івонкі Сурвілы. Бацька Лявон Шыманец узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі «Хаўрус», з’яўляючыся паслом інтарэсаў беларускай нацыі ў Францыі[3].

Віржыні Шыманец — доктарка тэатральных даследаванняў (Інстытут тэатральных даследаванняў, Парыж, 2000). Спецыялістка па культурных адносінах і па культурнай палітыцы Беларусі. Габілітаваная доктарка (Парыж, EHESS, 2010)[4].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1996 года на працягу 10 гадоў узначальвала парыжскую асацыяцыю «Les Perspectives biélorussiennes» (Беларускія перспектывы). Працавала ў выдавецтве L’Harmattan, у якім кіравала серыяй, прысвечанай Беларусі. У 2011 годзе заснавала выдавецтва «Le Ver à Soie» (Шаўкапрад) у Парыжы[5]. Перакладае з беларускай і з рускай моў. З беларускай мовы пераклала п’есу «Тутэйшыя» Янкі Купалы[6]. Пад кіраўніцтвам В. Шыманец у супрацы з А. Лапатнёвай быў перакладзены на французскую мову раман А. Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі»[7]. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Піша не толькі навуковыя тэксты і кнігі, а таксама прозу. У 2019 годзе дэбютавала як пісьменніца з кнігай «Barnum» (Ятка)[8].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Virginie Symaniec, Alexandra Goujon, Parlons biélorussien: Langue et culture, L’Harmattan, 1997.
  • Virginie Symaniec, Le Théâtre en Biélorussie (fin du XIXème siècle — années 1920), L’Harmattan, 2003.
  • Virginie Symaniec, Mikola Piniguine. Mises en scène d’un exil, L’Harmattan, 2003.
  • Virginie Symaniec, Jean-Charles Lallemand, Biélorussie: Mécanique d’une dictature, Les Petits Matins, 2007.
  • Virginie Symaniec, La Construction idéologique slave orientale: Langues, races et nations dans la Russie du XIXème siècle, PÉTRA, 2012.
  • Virginie Symaniec, Barnum, Signes et Balises, 2019[9].

Зноскі