Вісячыя сады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вісячыя сады СемірамідыВавілон (рэканструкцыя)
Вісячы сад у Вавілоне, па ўяўленням 1726 года, нямецкая гравюра невядомага аўтара
Сады, якія падаюць, Ізола-Бэла

Вісячыя сады (англ.: Hanging garden (cultivation)) — разнавіднасць садоў, пераважна ў арыстакратычнай культуры, якія ствараюць на штучных тэрасах, каланадах і да таго падобнае. Прыход у будаўніцтва і ў канструкцыі бетону і стандартызацыі звярнулі і сучасных архітэктараў да стварэння верхавых садоў і садоў на дахах (як сродак сыходу ад стандартнай манатоннасці і падтрымкі экалагічных патрабаванняў). Адначасова гэта сыход і ад арыстакратычнага характару верхавых садоў, таму што сучасныя верхавыя сады і сады на дахах страцілі выключнасць і раскошу і могуць быць створаны толькі з культурных або дзікіх траў і камянёў.

Легендарныя верхавыя сады[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай верхавых садоў лічаць Вавілон і Асірыю[1]. Сады там ўтваралі на асаблівых тэрасах і ступеністых канструкцыях. Сквозь стагоддзі прайшла слава дзівосных садоў царыцы Семіраміды.

Праверкі выявілі недакладнасць гістарычных паданняў. Сады належалі царыцы Амітыс(англ.) бел. (або Аманіс)[2]. Менавіта так клікалі жонка цара Навухаданосара II. І менавіта для яе і былі створаны гэтыя сады[3]. Па сучасных дадзеных сады стварылі ў старажытным горадзе Вавілон, рэшткі якога знойдзены недалёка ад сучаснага горада Хіла(руск.) бел..

Існуе і альтэрнатыўная версія. Апошняя грунтуецца на новым тлумачэнні клінапісных надпісаў, якія паказваюць на Ніневію, сталіцу Асірыйскай дзяржавы. Згодна з клінапіснымі крыніцамі стварэнне верхавых садоў там датуюць сёмым стагоддзем да н. э.

Вавілонскі цар Навухаданосар II (605-562 да н. э.) пакутаваў ад агрэсіі Асірыйскай дзяржавы, што двойчы рабавала і разбурала сталічны Вавілон. Навухаданосар II пайшоў на ваеннае пагадненне з царом Мідыі Кіяксарам(укр.) бел. і разам яны атрымалі перамогу над войскамі асірыйцаў. Асірыя знікла, бо яе тэрыторыі падзялілі паміж сабой два пераможцы. Цары таксама парадніліся і Навухаданосар II узяў жонкай дачку Кіяксара — Амітыс. Пустынныя пейзажы Вавілоніі душылі прынцэсу Амітыс, што прывыкла да лясоў Мідыі. Каб суцешыць жонку, Навухаданосар II загадаў стварыць сады на тэрасах[4]. Вісячымі яны былі толькі ў пустэльным мараве.

У гісторыі замацавалася назва «сады Семіраміды»[5]. На самай справе Семіраміда жыла на два стагоддзі раней Амітыс.

Сады Амітыс (Семіраміды) хвалявалі ўяўленне людзей стагоддзямі пазней, хоць яны даўно зніклі, і ніхто не бачыў іх наглядна. Гэта адкрыла магчымасці для нястрымнай фантазіі і шматлікіх рэканструкцый старажытных садоў, у гэтых рэканструкцый прыклалі намаганняў шматлікія мастакі і графікі. Старажытныя грэкі прылічылі тыя сады да сямі цудаў (вядомага ім) свету.

Вісячыя сады антычнасці[правіць | правіць зыходнік]

Звестак аб вісячых садах антычнасці няшмат. Самыя дакладныя сведчанні здабыты пры археалагічных раскопках. Садовая культура Блізкага Усходу знайшла прыхільнасць і ў старажытных грэкаў, якія актыўна вывозілі нават насенне і расліны фруктовых дрэў з напаўзахопленых усходніх зямель.

Рэшткі саду на тэрасе былі знойдзеныя пры раскопках вілы Містэрый. Сад размясцілі на плоскім даху галерэі, якая з трох бакоў атачала пабудову загараднага палаца. Спрошчаны сад быў створаны таксама на тэрасах маўзалея старажытнарымскага імператара Аўгуста. На тэрасы насыпалі ўрадлівы грунт, куды высаджвалі маладыя кіпарысы. Маўзалей меў некалькі тэрас, самая высокая размяшчалася на вышыні сорак чатыры (44) метра ад узроўню зямлі.

Верхавыя сады ў эпоху адраджэння і маньерызму[правіць | правіць зыходнік]

Верхавыя сады не былі забытыя і ў эпоху адраджэння, але ўтрымлівалі выключны і арыстакратычны характар. Захаваныя звесткі ад 1400 года аб садзе на даху вілы Медычы. Гэтаму спрыяла гаршковая культура, калі расліны высаджвалі ў гаршкі і летам выносілі на балконы і дахі. Сад на даху меў і герцагскі палац(руск.) бел. у горадзе Мантуя.

Імператар Свяшчэннай рымскай імперыі германскай нацыі Фрыдрых III (1415-1493) загадаў стварыць сад у 1487 годзе ў горадзе Нюрнберг у паўднёвай частцы замка(руск.) бел., дзе былі кветкі, вінаградныя лозы і невялікія дрэвы. Арцыбіскуп Ёган-Філіп ў Пасау загадаў стварыць сад на двух узроўнях. Яго сад быў абаронены сценамі з трох бакоў і быў адкрыты на поўдзень. У гэтым садзе пераважалі кветкі, а невялікія расліны і дрэўцы ўтрымліваліся ў гаршках. Цудам быў і сад на даху замка Карлсбарг(шведск.) бел. у халоднай Швецыі.

Значна больш умоў для стварэння садоў мела Іспанія. Вісячы сад стварылі і для іспанскага караля Карла V, дзе ў гаршках красаваліся апельсінавыя і лімонныя дрэвы, лекавыя расліны (для хваравітага караля) і кветкі. Фанатычны сын Карла Філіп II меў вісячы сад, які стварылі на адным з дахаў яго манастыра Эскарыял, які быў «палацам для Бога і халупай для самога караля». Гэтыя сады мелі адкрыта арыстакратычны характар.

Барочныя вісячыя сады[правіць | правіць зыходнік]

Вісячыя сады або сады на дахах і галерэях атрымалі распаўсюджанне ў эпоху барока. Яны былі абмежаваныя памерамі галерэі або даху, на якім разпланоўваліся. Такі садок ці ўтваралі, выносячы расліны і кветкі ў гаршках, або утвараючы гідраізаляцыйны пласт са свінца, які засыпалі пластом глебы, куды высейвалі кветкі або пераносілі кусты і нават невялікія дрэвы.

Вісячыя сады 17-18 стагоддзяў у вяльможаў і каралеўскіх сем'яў мелі адкрыта геаметрычныя, рэгулярныя планіроўкі і багата ўпрыгожваліся сцяжынкамі, кветкамі, садовымі лавамі, малымі скульптурамі або вазамі, перспектывы заканчваліся асаблівымі, маляванымі мастакамі карцінамі.

Сучасныя верхавыя сады і сады на дахах[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя фота верхавых садоў і садоў на дахах[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История древнего мира / Под редакцией И. М. Дьяконова, В. Д. Нероновой, И. С. Свенцицкой. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука». История древнего мира. — Т. 1. Ранняя древность. — С. 97.
  • журнал «Природа», № 5, 1938 (Ванин С. И. Сады и парки древнего Египта и Ассиро-Вавилонии).
  • журнал «Наука и жизнь», № 4, 1977
  • «Итальянский сад эпохи Ренессанса». — М.: НИИ теории и истории изобразительных искусств РАХ, 2011

Зноскі