Перайсці да зместу

Навухаданосар II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навухаданосар II
Выява Навухаданосара II. Вавілонская камея
Выява Навухаданосара II. Вавілонская камея
2-і Новававілонскі цар
7 верасня 605 — 7 кастрычніка 562 да н.э.
Папярэднік Набапаласар
Пераемнік Амель-Мардук

Нараджэнне 630 да н.э.(-630)
Смерць 7 кастрычніка 562 да н.э.(-562-10-07)
Род X Новававілонская (халдзейская) дынастыя
Бацька Набапаласар
Жонка Амітыс Мідыйская[d]
Дзеці Amel-Marduk[d] і Eanna-sharra-usur[d]
Веравызнанне шумера-акадская міфалогія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Навухаданосар II на гравюры Уільяма Блэйка

Навухаданосар II, Набу-кудуры-усур (Nabû-kudurri-uṣur) — сын Набапаласара, цар вавілонскі (Новававілонскага царства, 605/604562/561 да н.э.), адзін са славутых заваёўнікаў антычных часоў, яго імя ў перакладзе азначае: Набу, абарані карону.

Выдатны стратэг і палітык. У 605 да н.э. нанёс жорсткае паражэнне егіпцянам пад Кархемішам (605 г. да н.э.) і захапіў Сірыю і Палесціну. Гэта перамога вырашыла лёс Блізкага Усходу на карысць Навухаданосара. Спробы егіпцян аднавіць актыўную палітыку ў Сірыі шляхам стварэння кааліцыі мясцовых цароў выклікалі яго новыя ваенныя паходы. У 597 і 586 да н.э. захопліваў Іерусалім. У 586 да н.э., разбурыўшы Іерусалім, вывез у Вавілон нарабаваныя багацці і значную частку іерусалімскага насельніцтва. Ператварыў Іўдзею ў вавілонскую правінцыю. На працягу 13 гадоў (585 — 573 да н.э.) неаднойчы асаджваў Тыр, пакуль гэты горад не прызнаў яго ўладу, чым завяршылася падпарадкаванне Вавілону Усходняга Міжземамор’я.

У часы доўгага панавання Навухаданосара Вавілонскае царства дасягнула эканамічнага і культурнага росквіту. Нягледзячы на няспынныя паходы і войны, ён клапаціўся аб адбудове, умацаванні і ўпрыгожанні сталіцы, якую ператварыў у непрыступную крэпасць. Пры ім у Вавілоне былі пабудаваны славутая Вавілонская вежа, шэраг цудоўных палацаў і храмаў, разведзены на штучна зробленых земляных тэрасах дзіўныя сады Семіраміды, якія антычная традыцыя прылічала да сямі цудаў свету. Пісьмовыя біблейскія крыніцы (кнігі прарокаў Ісайі і Данііла) паказвалі і трактавалі Навухаданосара выключна ў негатыўным плане, як жорсткага заваёўніка, разбуральніка святога горада Іерусаліма, яго імя доўгі час выклікала ў нашчадкаў жах, нянавісць і нават агіду. Такі погляд на гэтага цара замацаваўся і ў літаратуры больш позняга часу[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 148. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 148. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Белявский В. А. Вавилон легендарный и Вавилон исторический. М., 1971. (руск.)
  • Кленгель-Брандт Э. Вавилонская башня: легенда и история. М., 1991. (руск.)