Віталь Іванавіч Баўрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Іванавіч Баўрын
Сцяг Міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР
6 жніўня 1969 — 1980
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Васіль Шамгін
Пераемнік Аляксандр Ганчароў

Нараджэнне 1 красавіка 1919(1919-04-01)
Смерць невядома
Адукацыя
Бітвы

Віта́ль Іва́навіч Баўрын (1 красавіка 1919, в. Бозна Вяземскага павета, Смаленская губерня — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З рабочых. Член КПСС з 1949. Скончыў Маскоўскі пушна-футравы інстытут  (руск.) у 1942 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1948—1951 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Галоўнага ўпраўлення па запаведніках пры СМ БССР, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага запаведніка на р. Бярэзіне. З 1951 года інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ. У 1953—1958 сакратар Дзяржынскага райкама КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама. З 1958 года першы сакратар Старадарожскага райкама КПБ, з 1961 года намеснік загадчыка, з 1965 года загадчык селькагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 6 жніўня 1969 года міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР.

На XXIV і XXV з’ездах абраны кандыдатам, на XXVI — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7 і 8-га скліканняў. Узнагароджаны 5 ордэнамі і медалямі[1].

Зноскі

  1. Евгений Олейник. Первоапрельский юбиляр (руск.)(недаступная спасылка). «Минский курьер» (1 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]