Віталь Валянцінавіч Шкляраў
Віталь Валянцінавіч Шкляраў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітычны саветнік, паліттэхнолаг |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
![]() |
Віталь Валянцінавіч Шкляраў (нар. 11 ліпеня 1976, Гомель, БССР, СССР) — беларускі і амерыканскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг.
У 2002 годзе ён скончыў універсітэт Фехты ў зямлі Ніжняя Саксонія па спецыяльнасці «Сацыяльныя і палітычныя навукі». Там жа пачаў сваю кар’еру паліткансультантам у Германіі. Падчас вучобы працаваў у кампаніі Ангелы Меркель[1].
У ЗША[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе пераехаў у ЗША, дзе стаў валанцёрам у прэзідэнцкім перадвыбарным штабе Барака Абамы. Нягледзячы на свой досвед у Германіі, у ЗША Віталь Шкляраў пачынаў кар’еру з пазіцыі палявога агітатара[2]. У пачатку сваёй працы ў штабе Абамы рабіў званкі з падвала, размешчанага ў кол-цэнтры штаб-кватэры Дэмакратычнага нацыянальнага камітэта[3].
У 2012 годзе стаў начальнікам палявога аддзела ў кампаніі Тэмі Болдуін. Адказваў за стварэнне палявой інфраструктуры і сеткі агітатараў у штаце Вісконсін[3]. Кампанія была выйграна, Тэмі Болдуін стала першай у гісторыі жанчынай-сенатарам ад штата Вісконсін, а таксама першым сенатарам, які з’яўляецца адкрытым гомасексуалам.
У 2012 годзе Шкляраў таксама адказваў за мабілізацыйную частку кампаніі Барака Абамы ў горадзе Мілуокі, штат Вісконсін[4]. Кампанія па мабілізацыі выбаршчыкаў перад днём галасавання (GOTV) у горадзе Мілуокі ганаравалася дзвюма прэміямі Амерыканскай асацыяцыі паліткансультантаў (AAPC)[5].
У 2014 годзе працаваў на выбарчай кампаніі Ро Ханы ў Кангрэс ЗША. Адказваў за кампанію ў інтэрнэце і быў кіраўніком штаба ў горадзе Куперціна, Каліфорнія. Выбарчая кампанія праходзіла ў акрузе № 17 штата Каліфорнія, у гэтай акрузе знаходзіцца Крамянёвая даліна. Кандыдатура Ханы была падтрымана кампаніямі Google, Facebook і Yahoo і ўяўляла сабой незвычайную кампанію супраць бягучага эстэблішмента дэмакратычнай партыі, аднак перамагчы дзеючага кангрэсмена не ўдалося.
У 2016 годзе Віталь прыйшоў працаваць у штаб кандыдата ў прэзідэнты ЗША сенатара Берні Сандэрса. Ён займаўся арганізацыяй мабілізацыйнай часткі выбарчай кампаніі падчас праймерыз дэмакратычнай партыі ў штаце Невада[6]. Затым працаваў намеснікам кіраўніка кампаніі ў штаце Вашынгтон, дзе Берні Сандэрс атрымаў перамогу над Хілары Клінтан. Пасля кампаніі ў штаце Вашынгтон Віталь быў павышаны да намесніка начальніка нацыянальнага штаба па агітацыйнай рабоце. У выніку праймерыз Дэмакратычнай партыі ЗША перамогу на іх атрымала Хілары Клінтан.
Дзейнасць у Расіі і Грузіі[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2016 года Шкляраў атрымаў запрашэнне далучыцца да штаба Дзмітрыя Гудкова[7]. Займаўся фарміраваннем зместу агітацыйных матэрыялаў, працай з кандыдатам на перадвыбарчых сустрэчах[8]. Па выніках выбараў Дзмітрый Гудкоў прайграў Генадзю Анішчанку, заняўшы другое месца ў аднамандатнай выбарчай акрузе.
У 2017 годзе Віталь Шкляраў працаваў у штабе «Аб’яднаныя Дэмакраты»[9][10]. Штаб пад кіраўніцтвам Максіма Каца[11] вёў кампаніі больш чым 1000 апазіцыйных кандыдатаў у муніцыпальныя дэпутаты ў Маскоўскія раённыя сходы. Большасць дэпутатаў вылучалася ад партыі «Яблоко». 267 кандыдатаў абраны дэпутатамі раённых саветаў Масквы ў выніку дадзенай кампаніі, у 17 раёнах прадстаўнікі кааліцыі атрымалі большасць[12].
Пазней у 2017 годзе ў штабе Ксеніі Сабчак на выбарах Прэзідэнта Расіі адказваў за анлайн частку кампаніі і падрыхтоўку інфраструктуры для працы з прыхільнікамі.
У 2018 годзе ўвайшоў у штаб апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Грузіі Рыгора Вашадзэ. Па выніках першага тура выбараў Вашадзэ набраў 37,7 % галасоў і выйшаў у другі тур[13][14][15].
У 2019 годзе працаваў у штабе Дар’і Бяседзінай на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Па выніках галасавання Бяседзіна набрала 37,60 % галасоў, абышоўшы свайго галоўнага канкурэнта Вадзіма Куміна (32,28 %), і была абраная дэпутатам Маскоўскай гарадской думы[16].
Арышт у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
29 ліпеня 2020 года Віталь Шкляраў быў арыштаваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал АНТ са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў беларускіх спецслужб, назваўшы яго «расійскім піяр-спецыялістам», які кансультаваў адміністратараў суполак «Краіна для жыцця» — блога Сяргея Ціханоўскі, які патрапіў пад арышт пасля пачатку перадвыбарчай кампаніі (яго жонка Святлана Ціханоўская была зарэгістраваная кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі)[17][18].
Адвакат Віталя, Антон Гашынскі, распавёў пра катавальныя ўмовы ўтрымання яго падабароннага ў следчым ізалятары № 1 МУС у Мінску на вул. Валадарскага, дом 2, больш вядомым як «Валадарка», і параўнаў іх з ГУЛАГам. У прыватнасці, уведзена забарона на перапіску, вядзенне запісаў і перадачу кніг, практыкуецца шматгадзінная ізаляцыя без адзення ў «стакане» («пакой метр на метр без сядзячага месца, дзе ён правёў шэсць гадзін стоячы: без пітва, без ежы, без магчымасці прысесці ці прылегчы»), гутаркі з невядомымі ў адсутнасць адваката і з забаронай абмеркавання іх утрымання, пазбаўленне сну шляхам уключэння гучных гукаў па начах. Шклярава прымушалі галіцца тупой брытвай[19] кожны дзень, нягледзячы на вельмі моцнае раздражненне скуры, пад пагрозай змяшчэння ў карцар[20][21][22]. Шкляраў публічна адмаўляў сувязі з Ціханоўскім[23][24].
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала ўлады Беларусі вызваліць Віталя[25]. Некалькі праваабарончых арганізацый накіравалі ліст вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет і камісару Савета Еўропы па правах чалавека Дуні Міятавіч і папрасілі іх аб ўмяшанні ў сітуацыю з арыштам Віталя Шклярава[26]. 8 жніўня 2020 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Шклярава палітычным зняволеным і запатрабавала неадкладна яго вызваліць[27].
14 кастрычніка 2020 года мера стрымання была змененая на хатні арышт, 19 кастрычніка Віталя вызвалілі з СІЗА[28].
Пасля званка кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Майка Пампеа прэзідэнту Беларусі, 27 кастрычніка 2020 года Віталь Шкляраў вярнуўся ў ЗША ў суправаджэнні спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па справах закладнікаў. Пасля вяртання быў накіраваны ў шпіталь на абследаванне, стан яго здароўя ацэньваўся як здавальняючы. У распаўсюджанай у той жа дзень заяве кіраўнік Дзярждэпартамента паведаміў: «Як мы з прэзідэнтам [Трампам] далі ясна зразумець, мы не пацерпім, каб замежныя ўлады неправамерна затрымлівалі грамадзян ЗША»[29].
Зноскі
- ↑ "«Я хочу достучаться до электората Навального»". Праверана 2017-12-09.
- ↑ "Эксклюзивное интервью русского политтехнолога". Праверана 2017-12-09.
- ↑ а б "Российские выборы глазами политтехнолога Обамы". Праверана 2017-12-09.
- ↑ Glenn Greenwald. A Bernie Sanders Campaign Adviser Was a Russian. Now He’s Speaking Out. (англ.). The Intercept (19 красавіка 2017). Праверана 10 снежня 2017.
- ↑ American Association of Political Consultants. AAPC pollie winners 2013(недаступная спасылка) (1 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.
- ↑ Наташа Мозговая. "Русскоязычный политтехнолог Берни Сандерса" [руская]. Праверана 2017-12-10. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2017. Праверана 2 ліпеня 2021.
- ↑ Штаб Дмитрия Гудкова — Долгосрочные перспективы выборов в России(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.
- ↑ "Bernie Sanders' campaign strategist takes on Kremlin". 2017-09-11.
- ↑ "The man bringing Sanders-style politics to Moscow". Праверана 2017-12-10.
- ↑ "Can Russia have a 'Bernie' revolution? A Sanders campaign veteran says he's trying" [англійская]. Праверана 2017-12-10.
- ↑ Максим Кац: «Если вы против Путина — мы вам поможем» (руск.). Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ "Успех «Объединенных демократов» и «Яблока» в Москве. Как им это удалось? Московские власти пытались не привлекать внимания к выборам, а провластные кандидаты не хотели вести кампанию — Meduza" [руская]. Праверана 2017-12-10.
{{cite news}}
: no-break space character у|title=
на пазіцыі 34 (даведка) - ↑ The Manchurian Candidate?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2018. Праверана 9 лістапада 2018.
- ↑ "Мы положим на лопатки феномен Иванишвили. Политтехнолог Виталий Шкляров о предстоящих выборах в Грузии" [руская]. Праверана 2018-08-03. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2018. Праверана 2 ліпеня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2018. Праверана 2 ліпеня 2021.
- ↑ Election administration of Georgia. Preliminary Results of Presidential Election of Georgia According to 3 703 Electoral Precincts(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 2 ліпеня 2021.
- ↑ Сведения о проводящихся выборах и референдумах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 10 верасня 2019.
- ↑ "В Белоруссии задержан политтехнолог Виталий Шкляров".
- ↑ Задержанный политтехнолог Шкляров: западный опыт - угроза Лукашенко? . Deutsche Welle (7 жніўня 2020).
- ↑ https://www.znak.com/2020-08-12/advokat_polittehnologa_shklyarova_rasskazal_ob_usloviyah_ego_soderzhaniya_v_minskom_sizo Архівавана 20 жніўня 2020. (Со слов Дм. Гудкова)
- ↑ Политтехнолог Шкляров содержится в СИЗО Минска "в пыточных условиях" (13 жніўня 2020).
- ↑ Бритье без пены и советские песни по ночам. Адвокат задержанного в Беларуси политтехнолога Шклярова рассказал об издевательствах в СИЗО (13 августа 2020).
- ↑ «Раздели и поставили в “стакан”» (13 жніўня 2020).
- ↑ Мама Виталия Шклярова: «Сын подавлен и не понимает, как вообще возможно то, что с ним произошло». (5 жніўня 2020).
- ↑ Что известно про задержанного политтехнолога, который «мобилизовал протестный электорат»(недаступная спасылка) (30 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2020. Праверана 2 ліпеня 2021.
- ↑ EFJ calls on Belarusian authorities to release Vitali Shkliarov (англ.) (5 жніўня 2020). Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ Российские и международные правозащитные организации потребовали освободить политтехнолога и автора «Новой» Виталия Шклярова (руск.)(недаступная спасылка) (14 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 16 жніўня 2020.
- ↑ Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Віталя Шклярава . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 жніўня 2020).
- ↑ Задержанного в Белоруссии политтехнолога Шклярова отпустили из СИЗО . Праверана 19 кастрычніка 2020.
- ↑ Политтехнолог Шкляров, задержанный в Белоруссии в июле, вернулся в США . Праверана 29 кастрычніка 2020.