Хілары Клінтан
Хі́лары Дая́н Ро́дэм Клі́нтан (англ.: Hillary Diane Rodham Clinton; 26 кастрычніка 1947, Чыкага) — амерыканскі палітык і кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2016 года. Займала пасады дзяржаўнага сакратара ЗША з 2009 да 2013 года, сенатара ЗША ад штата Нью-Ёрк з 2001 да 2009 года, першай лэдзі ЗША з 1993 да 2001 года падчас прэзідэнцтва яе мужа Біла Клінтана і першай лэдзі штата Арканзас падчас яго губернатарства з 1979 да 1981 года і з 1983 да 1992 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Чыкага, у прыгарадзе Парк-Рыдж, штаце Ілінойс. Бацькам Хілары быў Х’ю Родэм, ён зрабіў невялікі бізнэс у тэкстыльнай вытворчасці. Маці — Дораці Эма Хаўэл — была хатняй гаспадыняй. У Хілары цячэ галандская, валійская, англійская, шатландская і франка-канадская кроў. Бацькі былі прыхажанамі Аб’яднанай метадысцкай царквы. Хілары выхоўвалі ў кансерватыўных традыцыях, бацька быў антыкамуністам. На выбарах 1964 года яна агітавала за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Бары Голдуотэра[10].
Пасля школы дзяўчынка паступіла ў каледж Уэлслі, які знаходзіцца недалёка ад Бостана. Там яна вывучала паліталогію. Менавіта ў час вучобы ў каледжы Хілары змяніла свае погляды на больш ліберальныя. Важную ролю тут адыграла вайна ЗША ў В’етнаме.
Пасля забойства Марціна Лютэра Кінга зладзіла двухдзённую забастоўку ў каледжы. Яна змагалася за тое, каб у навучальнай установе было як мага больш выкладчыкаў і студэнтаў-афраамерыканцаў[10].
ў 1969 годзе і Ельскую юрыдычную школу ў 1973 годзе. Аказвала юрыдычныя паслугі для бедных, апекавалася дзецьмі, якіх збівалі бацькі. Даследвала праблемы рабочых-мігрантаў. Падчас вучобы пазнаёмиілася з іншым студэнтам Еля — Білам Клінтанам.
Пасля службы ў якасці адваката ў Кангрэсе яна пераехала ў Арканзас, дзе ажанілася з Білам Клінтанам у 1975 годзе. Хілары Клінтан спачатку займаюцца выкладчыцкай дзейнасцю, а потым засяроджваюцца на палітыцы. У 1977 годзе стала сузаснавальніцай арганізацыі «Адвакаты Арканзаса за дзяцей і сем'і». Была першай жанчынай у Карпарацыі юрыдычных паслуг у 1978 годзе, а ў наступным годзе першай жанчынай у юрыдычнай фірме «Роўз». У якасці першай лэдзі Арканзаса ўзначальвала мэтавую групу, праца якой дапамагла рэфармаваць дзяржаўныя школы Арканзаса і ўваходзіла ў некалькі саветаў дырэктараў.
У 32 гады Біл Клінтан становіцца самым маладым губернатарам ЗША. Жонка адказвала за адукацыйныя рэформы. У 1980 годзе ў Біла і Хілары нараджаецца дачка Чэлсі Вікторыя.
Адразу пасля перамогі Біла Клінтана на прэзідэнцкіх выбарах 1992 года Хілары па просьбе мужа ўзначаліла камітэт па рэформе аховы здароўя, аднак праз год з невялікім была вымушаная пакінуць пасаду, бо яе няшчадна крытыкавалі рэспубліканцы. У якасці першай лэдзі ЗША правяла няўдалыя намаганні, каб увесці ў дзеянне План аховы здароўя Клінтана 1993 года. У 1997 і 1999 гадах дапамагала стварыць Дзяржаўную праграму медыцынскага страхавання дзяцей, а таксама працавала над праблемамі ўсынаўлення і бяспекі і выхавання ў сям’і. На канферэнцыі ААН па справе жанчын 1995 года, якая праходзіла ў Пекіне, зрабіла спрэчную і ўплывовую прамову, што «правы чалавека — гэта правы жанчын, а правы жанчын — гэта правы чалавека». Яе шлюб перажыў скандал з Монікай Левінскі 1998 года, а яе роля ў якасці першай лэдзі атрымала палярызаваныя водгукі з боку грамадскасці.
У 2000 годзе была абраная на пасаду сенатара ад штата Нью-Ёрк, стаўшы першай і адзінай жанчынай, калі-небудзь абранай на гэтую пасаду. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года галасавала за ўхваленне вайны ў Афганістане і за рэзалюцыю па Іраку. Таксама галасавала супраць зніжэння падаткаў Буша, а ў 2006 годзе была пераабраная ў Сенат. У 2008 годзе спрабавала стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі і атрымала значна больш галасоў дэлегатаў, чым любы папярэдні кандыдат-жанчына, але прайграла праймерыз Бараку Абаме.
У якасці дзяржсакратара ў адміністрацыі Абамы з 2009 да 2013 года выступала за ваеннае ўмяшанне ЗША ў дачыненні да Лівіі падчас Арабскай вясны, а таксама дапамагла арганізаваць дыпламатычную ізаляцыю і міжнародныя санкцыі супраць Ірана, каб прымусіць згортванне ядзернай праграмы гэтай краіны, што прывяло да пагаднення Агульнага ўсеабдымнага плана дзеянняў у 2015 годзе. Пакінуўшы сваю пасаду пасля першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы, напісала сваю пятую кнігу і распачала выступы, а пазней абвясціла пра пачатак сваёй другой прэзідэнцкай кампаніі да выбараў 2016 года.
Атрымала найбольшую колькасць галасоў насельніцтва і дэлегатаў на праймерыз Дэмакратычнай партыі 2016 года, афіцыйна прыняўшы вылучэнне сваёй партыі на пасаду Прэзідэнта ЗША 28 ліпеня 2016 года разам з сенатарам Цімам Кейнам, вылучаным на пасаду віцэ-прэзідэнта. Стала першай жанчынай-кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад буйной палітычнай партыі. У рамках сваёй платформы 2016 года падкрэсліла павышэнне даходаў і дапаўненне да рэформы аховы здароўя і абароны пацыентаў, рэформы фінансавання выбарчых кампаній і Уол-стрыт. Апроч таго, падтрымлівае стварэнне шляху да атрымання грамадзянства нелегальнымі імігрантамі і пашырэнне і абарону ЛГБТ і правоў жанчын.
8 лістапада 2016 на выбарах новага прэзідэнта краіны саступіла прадстаўніку ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу.
Зноскі
- ↑ а б в г д CLINTON, Hillary Rodham, (1947 -) — GPO, 1903. Праверана 18 чэрвеня 2016.
- ↑ а б в г д е Biographies of the Secretaries of State: Hillary Rodham Clinton (1947–) — Office of the Historian. Праверана 18 чэрвеня 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 1 мая 2024.
- ↑ Burke D. The public and private faith of Hillary Clinton — 2016. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/hillary-clinton-1947 Праверана 27 верасня 2024.
- ↑ а б в Biographical Directory of the United States Congress — GPO, 1903.
- ↑ http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=C001041
- ↑ https://news.columbia.edu/news/hillary-rodham-clinton-join-columbia-community
- ↑ а б nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хілары Клінтан
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Дактары права
- Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Асобы
- Першыя лэдзі ЗША
- Сенатары ад штата Нью-Ёрк
- Дзяржаўныя сакратары ЗША
- Кабінет Барака Абамы
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Палітычныя дынастыі
- Жанчыны-палітыкі ЗША
- Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2016)
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта