Віярыка Дэнчылэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віярыка Дэнчылэ
рум.: Viorica Dăncilă
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 ліпеня 2014 — 28 студзеня 2018
Пераемнік Gabriela Zoană[d]
67-ы прэм’ер-міністр Румыніі
29 студзеня 2018 — 4 лістапада 2019
Папярэднік Міхай Тудосэ
Пераемнік Людовік Орбан
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента
21 студзеня 2009 — 13 ліпеня 2009
прэзідэнт[d] (Сацыял-дэмакратычная партыя)
27 мая 2019 — 25 лістапада 2019
Папярэднік Лівіу Драгня
Пераемнік Марчэл Чалаку

Нараджэнне 16 снежня 1963(1963-12-16)[1] (60 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынерка, школьны настаўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васілі́ка Віяры́ка Дэнчы́лэ (рум.: Vasilica Viorica Dăncilă; нар. 16 снежня 1963, Рашыёрый-дэ-Ведэ) — румынскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі, дэпутат Еўрапарламента (2009—2018), прэм’ер-міністр Румыніі з 17 студзеня 2018 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 16 снежня 1963 года ў горадзе Рашыёрый-дэ-Ведэ, жудзец Тэлеарман.

У 1996 годзе стала членам Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі. На працягу многіх гадоў яна займала кіруючыя пасады ў адміністрацыі і ў партыйнай арганізацыі жудзеца Тэлеарман, дзе кіраўніком павятовага савета ў 2000—2012 гады быў пазнейшы лідар СДП Лівіу Драгня.

У перыяд з 2004 па 2008 год Віярыка Дэнчылэ з’яўлялася членам гарадскога савета Відэле.

У перыяд з 2008 па 2009 год выконвала паўнамоцтвы акруговага дарадцы жудеца Тэлеарман.

У 2009 годзе Дэнчылэ была абраная па спісе Сацыял-дэмакратычнай партыі дэпутатам Еўрапарламента, дзе займалася пытаннямі сельскай гаспадаркі.

У 2014 годзе была выбрана ў Еўрапейскі парламент на другі тэрмін, прызначаная намеснікам старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і развіцці сельскіх раёнаў. Таксама з’яўлялася членам Камітэта па правах жанчын і гендэрнай роўнасці.

У 2015 годзе Дэнчылэ была намінаваная на прэмію MEP Awards-2015 у катэгорыі «Сельская гаспадарка». У кастрычніку 2015 года была абрана Прэзідэнтам румынскай Арганізацыі жанчын — сацыял-дэмакратаў. Адной з ініцыятыў Дэнчылэ стала забеспячэнне квоты ў памеры не менш за 30 працэнтаў для кандыдатаў-жанчын у спісах Сацыял-дэмакратычнай партыі на парламенцкіх выбарах 2016 года.

У студзені 2018 года кіруючая кааліцыя ў складзе Сацыял-дэмакратычнай партыі і Альянсу лібералаў і дэмакратаў (АЛД) вылучыла кандыдатуру Дэнчылэ на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі пасля адстаўкі папярэдняга кіраўніка ўрада Міхая Тудосэ, а 17 студзеня прэзідэнт краіны Клаус Яханіс афіцыйна прызначыў яе на гэты пост. Дэнчылэ стала трэцім у найноўшай гісторыі Румыніі кіраўніком урада за апошнія сем месяцаў. Два яе папярэдніка былі вымушаныя пакінуць пасаду прэм’ер-міністра з-за канфліктаў з лідарам сацыял-дэмакратаў Лівіу Драгняй.

На выбарах Прэзідэнта Румыніі ў першым туры 10 лістапада 2019 года заняла 2-е месца, прайграўшы толькі чыннаму прэзідэнту краіны Клаусу Яханісу. У другім туры таксама паступілася яму, атрымаўшы 34.12 % галасоў.

Зноскі

  1. Viorica Dancila // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]