Нікалае Вэкэрою

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікалае Вэкэрою
рум.: Nicolae Văcăroiu
старшыня Сената Румыніі[d]
20 снежня 2000 — 14 кастрычніка 2008
Папярэднік Mircea Ionescu-Quintus[d]
Пераемнік Ilie Sârbu[d]
55-ы прэм’ер-міністр Румыніі
19 лістапада 1992 — 11 снежня 1996
Папярэднік Theodor Stolojan[d]
Пераемнік Victor Ciorbea[d]
старшыня (Romanian Court of Accounts[d])
14 кастрычніка 2008 — 2017
Папярэднік Dan Drosu Șaguna[d]
прэм’ер-міністр Румыніі
4 лістапада 1992 — 12 снежня 1996
Папярэднік Theodor Stolojan[d]
Пераемнік Victor Ciorbea[d]
член Сената Румыніі[d]
20 снежня 1996 — 2000
член Сената Румыніі[d]
2000 — 2004
член Сената Румыніі[d]
2004 — 14 кастрычніка 2008

Нараджэнне 5 снежня 1943(1943-12-05)[1] (80 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст, выкладчык універсітэта
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
National Order of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікалае Вэкэрою (рум.: Nicolae Văcăroiu, нар. 5 снежня 1943) — румынскі палітык, прэм’ер-міністр Румыніі з 4 лістапада 1992 па 12 снежня 1996 года.

У 1969—1990 гадах працаваў у Дзяржаўным камітэце па планаванні разам з Тэадорам Сталажанам, дзе займаўся эканамічнымі пытаннямі. Удзельнічаў у распрацоўцы плана «Стратэгія рэформаў у Румыніі» па пераходзе да дэмакратыі і рыначнай эканомікі. У 1990 годзе стаў намеснікам міністра нацыянальнай эканомікі, у 1990—1992 гадах быў кіраўніком камітэта па цэнах і дэпартамента па падатках і зборах міністэрства фінансаў. Кіраваў працэсам падрыхтоўкі ўвядзення падатку на даданую вартасць і пачаў падрыхтоўку да ўвядзення іншых новых падаткаў.

У 1992 годзе стаў прэм’ер-міністрам Румыніі і займаў гэтую пасаду да 1996 года. У 1996—1997 гадах быў віцэ-прэзідэнтам Румынскага камерцыйнага банка, у 1996—2008 гадах быў сенатарам ад Арджаша, у 2000—2008 гадах узначальваў Сенат Румыніі. У красавіку-маі 2007 года выконваў абавязкі прэзідэнта.

З 14 кастрычніка 2008 года ўзначальвае Лічыльную палату Румыніі. Для заняцця пасады выйшаў з Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Зноскі

  1. Nicolae Vacaroiu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]