Нікалае Чукэ
Нікалае Чукэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Nicolae Ciucă | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Клаус Яханіс | ||||||
Папярэднік | Людовік Орбан | ||||||
Пераемнік | Фларын Кыцу | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Людовік Орбан | ||||||
Папярэднік | Габріэл-Беніамін Леш[ro] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Штэфан Дэнілэ[ro] | ||||||
Пераемнік | Даніэл Петрэску[ro] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1967 (55 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Румынская праваслаўная царква | ||||||
Партыя | Нацыянальная ліберальная партыя | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||||||
Прыналежнасць | Румынія | ||||||
Род войскаў | Romanian Land Forces[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Нікала́е Іане́ль Чу́кэ (рум.: Nicolae Ionel Ciucă; нар. 7 лютага 1967 года, Пленіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі ваенны і палітычны дзеяч, выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Румыніі з 7 па 23 снежня 2020 года. Прымаў удзел у некалькіх войнах, у тым ліку ў Іраку. З 2015 па 2019 год ён быў начальнікам румынскага генеральнага штабу. З 4 лістапада 2019 года — міністр абароны Румыніі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1985 годзе ў Краёве скончыў ваенны ліцэй імя Тудара Уладзімірэску і Акадэмію сухапутных войск імя Нікалае Бельчэску ў Сібіу ў 1988 годзе. Падчас сваёй ваеннай кар’еры ён прымаў удзел у місіях у Афганістане, Босніі і Герцагавіне і Іраку. З 2001 па 2004 год ён быў камандзірам 26-га пяхотнага батальёна (таксама вядомага як «Чырвоныя Скарпіёны»), з якім прымаў удзел у аперацыі «Несакрушальная свабода» ў Афганістане і аперацыі Старажытны Вавілон у Іраку. У маі 2004 года ў Эн-Насірыі ён узначаліў першую бітву, у якой румынскія салдаты ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны актыўна ўдзельнічалі[1]. 25 кастрычніка 2010 года яму было прысвоена званне генерала[1][2].
У 2015 годзе Чукэ прызначаны начальнікам Генеральнага штабу[3]. У 2018 годзе прэзідэнт Клаус Яханіс перапрызначыў яго на гэты пост[1][3], што прывяло да канфлікту паміж прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам Віярыкай Дэнчылэ, і тагачасным міністрам абароны Габріэлем-Беніамінам Лешам, які меў намер змяніць сваю пасаду[3].
4 лістапада 2019 года, па прапанове Нацыянальнай ліберальнай партыі, ён стаў міністрам абароны Румыніі[4]. У кастрычніку 2020 года ўступіў у Нацыянальную ліберальную партыю, каб балатавацца у Сенат Румыніі на наступных парламенцкіх выбарах[5].
7 снежня 2020 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Людовіка Орбана, Клаус Яханіс прызначыў Чукэ выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра. Ён кіраваў часовым урадам, пакуль згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў 2020 года[en] не быў сфарміраваны новы ўрад Фларына Кыцу[6].
Жанаты, мае адно дзіця. Размаўляе на англійскай і румынскай мовах[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Cozmei, Victor. Cine este Nicolae Ciucă, propus ministrul Apărării: militar de carieră, cunoscut ca "generalul deșertului", a condus în Irak prima bătalie a soldaților români după al doilea război mondial(рум.) (24 кастрычніка 2019).
- ↑ Klaus Iohannis a semnat decretul privind trecerea în rezervă a generalului Nicolae Ciucă, propus ministru al Apărării(рум.) (28 кастрычніка 2019).
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Postelnicu, Valentina. Cine este Nicolae Ciucă, ministrul Apărării Naţionale. Militarul cu cel mai mare grad din Armată, este generalul român care a condus personal o misiune de luptă, în Irak(рум.) (5 лістапада 2019).
- ↑ Generalul-locotenent Daniel Petrescu, noul șef al Statului Major al Apărării(рум.) , Ministry of National Defence (29 лістапада 2019).
- ↑ Ministrul apărării, Nicolae Ciucă, s-a înscris în PNL și va candida pentru Senat(рум.) , Digi24 (18 кастрычніка 2020).
- ↑ Nicolae Ciucă a fost numit prim-ministru interimar(рум.) , Digi24 (7 снежня 2020).