Адрыян Нэстасэ
Адрыян Нэстасэ рум.: Adrian Năstase | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
28 чэрвеня 1990 — 16 кастрычніка 1992 | |||
Папярэднік: | Серджу Чэлак | ||
Пераемнік: | Тэадор Мелешкану | ||
| |||
28 снежня 2000 — 21 снежня 2004 | |||
Папярэднік: | Мугур Ісэрэску | ||
Пераемнік: | Эўджэн Бежынарыу (в. а.) Кэлін Папеску-Тэрычану | ||
| |||
21 снежня 2004 — 15 сакавіка 2006 | |||
Папярэднік: | Валер Дарняну | ||
Пераемнік: | Багдан Алцяну | ||
Партыя: | |||
Адукацыя: | Універсітэт Бухарэста | ||
Прафесія: | юрыст | ||
Дзейнасць: | палітык, выкладчык універсітэта, дыпламат, адвакат | ||
Месца працы: | |||
Веравызнанне: | Праваслаўе (Румынская праваслаўная царква) | ||
Нараджэнне: | 22 чэрвеня 1950 (69 гадоў) Бухарэст, Румынія | ||
Сайт: | adriannastase.ro | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Нэстасэ Адрыян (па-румынску Adrian Năstase; 22 чэрвеня 1950, Бухарэст) — румынскі палітык.
Юрыст, спецыяліст у міжнародным праве. Скончыў юрыдычны і гісторыка-філасофскі факультэты Бухарэсцкага ўніверсітэта. У 1990 выбраны дэпутатам у парламент, у 1990—1992 гадах быў міністрам замежных спраў, у 1992—1996 гадах — старшынёй палаты дэпутатаў, у 1996—2000 — віцэ-старшыня палаты дэпутатаў і лідар сацыял-дэмакратычнае парламенцкай апазіцыі.
У снежні 2000 года стаў прэм'ер-міністрам Румыніі, са студзеня 2001 года з'яўляўся таксама старшынёй Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Падчас яго прэм'ерства Румынія праводзіла перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. У снежні 2004 года браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, на якіх прайграў Траяну Бэсеску, набраўшы 51,23 % галасоў супраць 48,77 %. Пасля гэтага 20 снежня 2004 года пайшоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра. З 21 снежня 2004 года зноў займае пасаду старшыні палаты дэпутатаў.
![]() |
Адрыян Нэстасэ на Вікісховішчы |
---|