В’етнамская кухня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

В'етнамская кухня — сукупнасць кулінарных традыцый В'етнама.

В'етнамская кухня зазнала ўплыў індыйскай і французскай кухань, але захавала своеасаблівасць, абумоўленую геаграфіяй краіны і народнымі традыцыямі.

Найважнейшы, фактычна жыццёва неабходны, прадукт харчавання ва В'етнаме — рыс, які мае нават сакральную ролю. Клейкі рыс, які звычайна ядуць з рознымі дабаўкамі, і доўгі духмяны рыс гао-там-тхом (gao tam thom), які вырошчваюць на поўначы краіны, для в'етнамцаў таксама важныя, як калісьці хлеб для еўрапейцаў. Рыс падаюць гарнірам да розных страў, робяць рысавы хлеб, рысавыя праснакі і макаронныя вырабы (локшыны, вермішэль). З рысу таксама робяць тонкую сухую рысавую паперу, якую ўжываць пры гатаванні традыцыйнай в'етнамскай стравы — «веснавых рулетыкаў», якія ядуць сырымі або абсмажанымі (пет). В'етнамскія абсмажаныя рулетыкі "пет" вельмі папулярныя ў кітайскіх рэстаранах Парыжа і наогул Францыі.

В'етнамцы любяць прыгожае гатаванне і прыгожую падачу страў. Стравы заўсёды прыпраўляюць — часнаком, кропам, базілікам, зялёнай цыбуляй, мелісай, каляндрай, цыбуляй-шалотам, імбірам, мятай, цыбуляй, вадзяным перцам, стручковым перцам або балгарскім перцам. Таксама заўсёды падаюць адпаведныя страве соусы — мам-том (на аснове крэветак), туонг і ньок-туонг (соевыя соусы) і ньок-мам (з забрадзіўшай рыбы і солі), апошні ўжываюць часцей за ўсе.