Эфіопская кухня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Традыцыйныя стравы на інджэры

Эфіопская кухня — традыцыйная народная кухня Эфіопіі.

Складаецца пераважна з пікантных агароднінных і мясных страў, якія накладваюцца на інджэру — буйную круглую кіслую аладку дыяметрам каля 50 см, зробленую з тэфавай мукі. Замест лыжак і відэльцаў выкарыстоўваюцца кавалачкі інджэры, якія адрываюцца ад цэлай інджэры падчас посілку.

Эфіопская кухня практычна не выкарыстоўвае свініну ў сваіх стравах, прычым гэта характэрна не толькі для мусульман, якім забаронена есці свіное мяса, але і для хрысціян Эфіопскай царквы, якія прытрымліваюцца харчовых забаронаў Старога Запавету.

Акрамя таго, Эфіопская праваслаўная царква мае некалькі пастоў, у тым ліку па серадах і пятніцах, таму эфіопская кухня мае вялікую колькасць вегетарыянскіх страў.

Эфіопская кухня таксама вядомая сваімі спецыямі. Найбольш папулярныя спецыі: шафран, базілік, каляндра, гарчыца, кардамон, чырвоны перац і чабор.

Асноўнай мясной стравай з'яўляецца тыбс — падоўжныя смажаныя кавалачкі ялавічыны або бараніны, якія падаюцца ў вострым соусе; і дора ўот — курыца ў цыбулевай поліўцы.

Берберэ — спецыяльная сумесь спецый. Кітфа — традыцыйная страва эфіопскай кухні.