Зімбабвійская кухня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зімбабвійская кухня — нацыянальная кухня народаў Зімбабве.

Зімбабвійская кухня прадстаўлена ў асноўным сумессю традыцыйнай брытанскай і афрыканскай ежы. Асноўная страва — садза (sadza) — каша з белага маіса, які выкарыстоўваецца ў прыгатаванні большасці мясцовых страў. Другі важны кампанент — ніама (nyama) — мяса, звычайна курыца або свініна, а таксама кракадзіл, куду або імпала. Выкарыстанне садавіны і агародніны абмежаваны. Піва — алкагольны напой, які больш за ўсё ўжываецца ў краіне. Традыцыйнае маісавае піва — «вхавха» (whawha) — рыхтуецца ў вялікай колькасці да святаў або пэўных падзей.