Фінская кухня
Фінская кухня — кухня фінаў і фіна-угорскіх народаў, якія насяляюць Скандынаўскі паўвостраў. Сфарміравалася пад уплывам даволі суровых прыродных умоў. Фінская кухня адрозніваецца спалучэннем простай і сытнай «хатняй кухні» з вытанчанай. Рыба і мяса граюць прыкметную ролю ў традыцыйных фінскіх стравах з заходняй часткі краіны, у той час як стравы з усходняй часткі традыцыйна ўключаюць разнастайную гародніну і грыбы. Перасяленцы з Карэліі аказалі ўплыў на стравы ва ўсходняй Фінляндыі.[1]
Для фінскіх страў часта выкарыстоўваюць суцэльназерневыя прадукты (жыта, ячмень, авёс) і ягады (напрыклад, чарніцы, брусніцы, марошка і абляпіха). Малако і малочныя прадукты, такія як пахта, звычайна выкарыстоўваюцца ў якасці прадуктаў харчавання, напояў або ў розных рэцэптах. Розныя віды турнэпсу былі шырока распаўсюджаныя ў традыцыйнай кулінарыі, але былі замененыя бульбай пасля яе з’яўлення ў 18 стагоддзі.
Традыцыйныя мясныя стравы, у асноўным, гатуюцца з аленіны і дзічыны.
Асноўныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Адметнай рысай традыцыйнай фінскай кухні з’яўляецца актыўнае ўжыванне рыбы (спачатку азёрнай, пазней таксама і марской — ласося, селядца і фарэлі), мяса дзікіх жывёл (паўночнага аленя і лася), лясных ягад і грыбоў. Пры гэтым лясныя ягады, асабліва брусніцы і журавіны (у выглядзе мочаных ягад, варэння або жэле), актыўна выкарыстоўваюцца ў якасці падліўкі або гарніру для страў з мяса і дзічыны; з мочанымі брусніцамі падаюць адну з традыцыйных фінскіх страў — крупяныя каўбаскі (з рысавай і ячнай крупы). Значнае месца адводзіцца прадуктам сельскай гаспадаркі, з якіх пякуць хлеб і іншыя мучныя вырабы, гатуюць кашы і кісялі. Шырока спажываюцца ячныя крупы, якія папярэдне замочваюць у простаквашы.
Традыцыйным фінскім супам з’яўляецца калакейта (вуха). Яшчэ адна традыцыйная першая страва — клімпісопа.
У склад рыбных страў і супаў нярэдка ўваходзяць малочныя прадукты — малако, вяршкі, ёгурт, масла, тварог. Такое спалучэнне ў іншых кухнях свету сустракаецца даволі рэдка.[2]
Фінcкaя нацыянальная кухня амаль не выкарыстоўвае такога кулінарнага тэхналагічнага прыёму, як смажанне, а абыходзіцца варэннем, прапусканнем, і асабліва тушэннем, распарыванннем. З нацыянальна-фінскіх кулінарных прыёмаў найбольш характэрныя саленне і вымочванне.[3]
Першыя стравы
[правіць | правіць зыходнік]Супы ў Фінляндыі гатуюцца рэдка, часта толькі на святы, і падаюцца разам з важнымі стравамі (толькі некаторыя супы, напрыклад, гарохавы суп «хернекейта» (фінск.: hernekeitto), асацыююцца з паўсядзённым меню), што звязана з кулінарным уплывам Швецыі, пад уладай якой краіна знаходзілася да пачатку XIX стагоддзя (для шведскай паўсядзённай кухні характэрны менавіта «халодны стол»).[2]
Традыцыйным фінскім супам з’яўляецца калакейта — рыбны суп на малацэ. Традыцыйнай першай стравай таксама лічыцца клімпісопа — суп з клёцкамі. У склад першых страў нярэдка ўваходзяць малочныя прадукты — малако, вяршкі, ёгурт, масла, тварог.[2]
Рыбныя стравы
[правіць | правіць зыходнік]Фінская кухня ў найбольшай ступені багатая рыбнымі стравамі. Рыба можа быць прыгатавана звычайным чынам, так, як яна сустракаецца ў іншых кухнях (у выглядзе закусак, супаў, салатаў, у печаным, смажаным і вэнджаным выглядзе, прыгатаваная на грылі), і ў спецыфічным фінскім выглядзе — напрыклад, рыба, тушаная ў малацэ. Акрамя таго, існуе шэраг спосабаў прыгатавання рыбы без тэмпературнай апрацоўкі, традыцыйных для ўсіх паўночных еўрапейскіх народаў, напрыклад, граавілохі.
Мясныя стравы
[правіць | правіць зыходнік]Самыя папулярныя віды мяса ў Фінляндыі — гэта свініна (33,5 кг/год/чал у 2005 годзе), ялавічына (18,6 кг) і кураціна (13,3 кг).[4] Прыкладна трэць гэтага спажываецца ў якасці каўбасы (makkara), якая робіцца галоўным чынам з свініны, але часта дадаюцца і іншыя віды мяса.[5]
Мясныя стравы фінскай кухні з’яўляюцца ў значнай ступені вынікам уплыву шведскай кухні (напрыклад, мясныя тэфтэлі, шырока вядомыя ва ўсім свеце пад назвай «шведскія фрыкадэлькі»). Тыпова фінскімі можна лічыць стравы з аленіны і мяса дзікіх жывёл, ласіны і мядзведзіны (штогод у сувязі з істотным ростам папуляцый ласёў і мядзведзяў выдаецца вялікая колькасць ліцэнзій на іх адстрэл).[2]
Сярод традыцыйных мясных страў:
- Мустамакара (літ. чорная каўбаса) — крывяная каўбаса, лічыцца традыцыйнай стравай горада Тамперэ.
Гарніры
[правіць | правіць зыходнік]У якасці гарніру найбольш часта ўжываюцца стравы з бульбы, асабліва пюрэ, прыгатаванае з дапамогай тоўстых вяршкоў. У параўнанні з бульбай іншая гародніна ўжываецца значна радзей.[2]
Традыцыйнай галоўнай стравай лічыцца калалаатыка (тушаная бульба з селядцом). Таксама ў Фінляндыі гатуюць разнастайныя кашы, напрыклад, каалівелі — капусная каша, для прыгатавання якой, акрамя капусты, выкарыстоўваецца пярловая крупа, гарох, морква, бручка і малако.
Шырокую вядомасць, у тым ліку за межамі Фінляндыі, атрымала страва калакука (фінск.: kalakukko, у даслоўным перакладзе — «рыбны певень»), пірог з прэснага жытняга цеста, начынку для якога робяць з рыбы і бекону (сала). Калакука лічыцца калядным дэлікатэсам.[2]
Выпечка
[правіць | правіць зыходнік]Дэсерты
[правіць | правіць зыходнік]- Мямі
- Рунеберг, пірожнае
- Fazer, малочны шакалад.
Сыры
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Tolvanen, Kristiina. A Nation in Transition: The Resettlement of the Karelian Evacuees(недаступная спасылка). Department of Translation Studies, University of Tampere. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2013. Праверана 12 November 2013.
- ↑ а б в г д е Лиделл Л.. Национальная кухня Финляндии: что можно увидеть на обеденном столе муми-троллей? . Ежедневный познавательный журнал «ШколаЖизни.ру» (3 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014. Праверана 27 лютага 2012.
- ↑ Хилка Уусивирта. Финская национальная кухня, 1982. Архівавана 10 снежня 2013.
- ↑ http://akva.ayy.fi/vesijalanjalki/liha.html Архівавана 27 мая 2013.
- ↑ http://www.wigren.sci.fi/yritys.html Архівавана 27 мая 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 50 рецептов карельской и финской кухни / Сост. Г. Г. Токарева. — СПб.: ООО «Издательство „Полигон“», 2003. — 30, [2] c. — ISBN 5-89173-129-0
- Орловская А. Кухни Северной Европы: Финляндия, Голландия, Норвегия, Швеция, Дания. — СПб.: ИК «Невский проспект», 2001. — С. 4—62. — 160 с. — (Современная кулинария). — 15 000 экз. — ISBN 5-8378-0201-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фінская кухня