Віктар Іванавіч Вярсоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Вярсоцкі)
Віктар Іванавіч Вярсоцкі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1923(1923-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2004(2004-02-05) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Жанр жывапіс
Вучоба
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы»
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Віктар Іванавіч Вярсоцкі (27 чэрвеня 1923, г. Мінск — 2004) — беларускі жывапісец і педагог . Заслужаны настаўнік БССР (1966). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На педагагічнай працы з 1952, у 196278 выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча[1].

Старшыня праўлення Мастацкага фонду БССР з 1977 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў жанры лірычнага, гарадскога і мемарыяльнага пейзажу. Сярод работ: «Аўтастрада» (1951), «Гарадскі пейзаж» (1955), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу цішыня» (1972), «Вечар. Бярэзіна» (1979). Тэме вайны прысвечаны палотны «Хатынь. Рэквіем» (1967), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974). Стварыў серыю карцін «Па Ленінскім месцах за мяжой» (1970): «Парыж. Вуліца Мары-Роз», «Лондан. Джон-стрыт увечары», «Дом, дзе друкавалася газета „Іскра“»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны настаўнiк Беларусi, заслужаны дзеяч культуры Польшчы[2].

Зноскі

  1. а б в г Версоцкий Виктор Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
  2. Вярсоцкі, Віктар Іванавіч (19232004)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Версоцкий Виктор Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыкл. давед. — Мн., 1998.
  • Багданава Г. Б. Вярсоцкі Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 198. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]